Палітыка РУП «Белтэлекам» у галіне якасці
Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» у галiне якасцi – своечасовае і поўнае задавальненне попыту на сучасныя і даступныя паслугі для забеспячэння канкурэнтаздольнасці і эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемства.
Для дасягнення стратэгічнай мэты прадпрыемства ставіць перад сабой наступныя задачы:
- стварэнне ўстойлівай лічбавай прасторы для якаснага аказання паслуг, ліквідацыі лічбавай няроўнасці жыхароў дзяржавы;
- ·ахаванне лідзіруючых пазіцый на айчынным рынку электрасувязі за кошт укаранення новых паслуг, высокай якасці аказваемых паслуг і абслугоўвання спажыўцоў, выкарыстання інавацыйных тэхналогій і эфектыўных рыначных стратэгій.
Прынцыпы выканання пастаўленых задач:
- падтрыманне і пастаяннае паляпшэнне сістэмы менеджменту якасці, прымяненне працэснага падыходу i мышлення на аснове рызык;
- прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў, якія забяспечваюць дзейсную і эфектыўную работу прадпрыемства, забеспячэнне лідарства персаналу на ўсіх узроўнях прадпрыемства, поўная ўцягнутасць персаналу ў працэсы павышэння якасці;
- павышэнне кампетэнцый персаналу прадпрыемства, забеспячэнне згуртаванай каманднай работы, забеспячэнне высокага ўзроўню ўмоў працы і матывацыі, прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у развіццё прадпрыемства і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці;
- сістэматычны аналіз бягучых і перспектыўных патрабаванняў спажыўцоў, задаволенасці спажыўцоў якасцю аказаных паслуг;
- пабудова ўзаемавыгадных адносін з партнёрамі і пастаўшчыкамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях;
- удзел у дзяржаўных сацыяльных праектах.
Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў.
Генеральны дырэктар Ю.Н.Петручэня