2017 - Год навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 снежня 2016 года Указ «Аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі»
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.