«Белтэлекам» – сучасная тэлекамунікацыйная кампанія са шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі.
Удасканальваючы рэспубліканскую сеткавую інфраструктуру і ўкараняючы на яе аснове інавацыйныя тэхналогіі і паслугі сувязі, «Белтэлекам» трымаецца сваёй місіі – аб’ядноўваць людзей, прадастаўляючы свабоду зносінаў і атрымання інфармацыі.
Брэнд-партфель кампаніі складаецца з уласна брэнда «Белтэлекам», якім прадстаўлена галасавая сувязь, перадача даных, хостынг і шэраг іншых паслуг, а таксама брэндаў byfly (высакахуткасны доступ у інтэрнэт) і ZALA (інтэрактыўнае тэлебачанне).
У кастрычніку 2011 года колькасць абанентаў інтэрнэт-аператара byfly ў Рэспубліцы Беларусь перавысіла 1 мільён 40 тысяч чалавек, а аўдыторыя гледачоў лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA склала больш за 414 тысяч чалавек. Паслугі тэлефоннай сувязі дазваляюць у аўтаматычным рэжыме здзяйсняць тэлефонныя злучэнні паміж абанентамі. На сённяшні дзень колькасць абанентаў паслуг тэлефоннай сувязі перавысіла 4 мільёны 175 тысяч чалавек. Прадпрыемствам пабудавана разгалінаваная сетка тэлекамунікацый на тэрыторыі краіны, магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС), працягласць якіх складае больш за 29 тысяч 113 кіламетраў.
Для зручнасці сваіх кліентаў «Белтэлекам» утрымлівае сетку сэрвісных пунктаў і цэнтраў на тэрыторыі ўсёй краіны. У сталіцы, абласных і раённых цэнтрах працуе каля 250 сэрвісных пунктаў кампаніі. І сёння, дзякуючы намаганням кампаніі «Белтэлекам», сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі даступны на тэрыторыі ўсёй краіны.
«Белтэлекам» быў створаны 3 ліпеня 1995 года як Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне. 1 жніўня 2004 года кампанія прайшла пераўтварэнне ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі. Абласныя ўнітарныя прадпрыемствы электрасувязі, а таксама УП «Мінская гарадская тэлефонная сетка», УП «Міжгародняя сувязь», УП «Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя» былі рэарганізаваны ў філіялы РУП «Белтэлекам» шляхам далучэння.
Місія кампаніі
З’яўляючыся буйнейшым аператарам электрасувязі ў Рэспубліцы Беларусь, мы бачым сваю місію ў аб’яднанні людзей, прадастаўляючы свабоду зносінаў і атрымання інфармацыі.
Пазіцыяніраванне
«Белтэлекам» – лідар у сферы тэлекамунікацыйных паслуг.
Сёння кампанія «Белтэлекам» уключае ў сябя 10 філіялаў і 2 структурныя падраздзяленні ў складзе апарату кіравання.
Філіялы:
- Брэсцкі філіял
- Віцебскі філіял
- Гомельскі філіял
- Гродзенскі філіял
- Магілёўскі філіял
- Мінскі філіял
- філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка»
- філіял «Міжгародняя сувязь»
- філіял «Мінская тэлеграфна-тэлефонная станцыя»
- філіял «Падсобная сельская гаспадарка»
Структурныя падраздзяленні Апарату кіравання ў Мінску:
- Міжнародны цэнтр камутацыі
- Інфармацыйна-разліковы цэнтр


