Зялёны нумар | Beltelecom

Зялёны нумар

Старонка для друку

 

Зялёны нумар (заходні аналаг ‐ Freephone) – магчымасць арганізацыі Заказчыкам бясплатнай для абанентаў стацыянарнай сеткі электрасувязі даведачна-інфармацыйнай службы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў РУП "Белтэлекам".

Перавагі паслугі:

  • адзіны тэлефонны нумар для абанентаў усёў рэспублікі, які не змяняецца нават пры змене месцазнаходжання даведачна-інфармацыйнай службы Заказчыка
  • адсутнасць платы за карыстанне паслугай «Зялёны нумар» для абанентаў
  • Абаненты стацыянарнай сеткі электрасувязі не аплачваюць міжгародняе злучэнне і факт карыстання паслугай, г.зн. рахунак за карыстанне даведачна-інфармацыйнай паслугай Заказчыка абанентам не выстаўляецца.
  • новыя магчымасці для продажу і каштоўная зваротная сувязь – пакупнікі і кліенты ахвотна тэлефануюць, так як за гэта не трэба плаціць, і Заказчык непасрэдна атрымлівае каштоўную інфармацыю - пажаданні і прапановы кліентаў
  • адсутнасць неадказаных званкоў.

Доступ да службы абанентаў Рэспублікі Беларусь можа быць арганізаваны:

  • З выкарыстаннем нумара 8-801-АВС-хххх, які выдзяляецца РУП "Белтэлекам"

і/або

  • З выкарыстаннем нумара фармата 1ХХ, які выдзяляецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Заказчыкі паслугі «Зялёны нумар» могуць аказваць бясплатныя для абанентаў стацыянарнай сеткі электрасувязі кансультацыі, тэхнічную падтрымку і іншыя даведачна-інфармацыйныя паслугі сваім кліентам па тэлефоне, праводзіць розныя маркетынгавыя мерапрыемствы і да т.п. Пры гэтым тэлефонны нумар такой службы будзе адзіным для звароту абанентаў усёй рэспублікі. Тэхнічныя сродкі Белтэлекам дазваляюць весці для Заказчыка рэгулярны збор статыстыкі зваротаў абанентаў асобна ў кожнай з абласцей.

Асаблівасці паслугі:

  • Заказчык паслугі нясе адказнасць за рэкламу і якасць даведачна-інфармацыйнай паслугі, якая прадастаўляецца, яе змест і дакладнасць перад спажыўцамі-абанентамі згодна з дзеючым заканадаўствам і абавязаны арганізоўваць работу са зваротамі абанентаў згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўца» і Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян».
  • Для забеспячэння паслугі неабходна паслуга «Серыйны нумар» або ISDN па пратаколе 2B+D (30B+D).

    Каб адкрыць уласны «Зялёны нумар», юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна звяртацца ў сэрвісныя цэнтры РУП «Белтэлекам» для заключэння дагавора.

Тарыфы на паслугу арганізацыі доступа да даведачна-інфармацыйных службаў заказчыка «Зялены нумар», якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

 Уводзяцца з 1 сакавіка 2017 года

№ п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 
1 Арганізацыя доступу да справачна-інфармацыйнай службы заказчыка, бясплатнай для абанентаў сеткі стацыянарнай электрасувязі  агульнага карыстання ("Зялены нумар"), аднаразова 77,05
2 Кошт тэлефоннага злучэння пры выхадзе абанентаў сеткі  стацыянарнай электрасувязі агульнага карыстання да даведачна-інфармацыйных службаў заказчыка (платным і бясплатным для абанентаў), хвіліна 0,055
  Заўвагі.  
  У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.

 

 

Версия для слабовидящих