Відэаканферэнцсувязь

Старонка для друку

Паслуга відэаканферэнцыі  –  гэтапаслуга электрасувязі па абмене галасавымі паведамленнямі і відэаінфармацыяй у рэальным рэжыме часу паміж двума і больш карыстальнікамі.

Сучаснае абсталяванне, лініі і тэхналогіі дазволілі арганізаваць мноства варыянтаў падключэння. Пры гэтым забяспечваецца высакаякасная выява і гук.

Пры неабходнасці арганізацыі паслугі «Відэаканферэнцсувязь» з колькасцю ўдзельнікаў не больш за два, ёсць магчымасць спрошчанай схемы прадастаўлення паслугі па прынцыпе «Відэамоста» з выкарыстаннем перасовачнай студыі РУП «Белтэлекам» па больш нізкіх тарыфах. У кожным канкрэтным выпадку патрабуецца высвятленне тэхнічнай магчымасці.

Дадатковыя магчымасці

Шматкропкавыя сеансы відэаканферэнцыі могуць ажыццяўляцца ў наступных асноўных рэжымах:
· Актывацыя па голасе – у дадзеным рэжыме ўсе ўдзельнікі сеанса відэаканферэнцсувязі бачаць гаворачага;
· Бесперапынная прысутнасць  – у дадзеным рэжыме ў кожнага ўдзельніка прысутнічае выява ад  некалькіх іншых удзельнікаў (рэжым раздзялення экрана).

РУП «Белтэлекам» прадастаўляе карыстальнікам магчымасць бясплатна выкарыстоўваць у ходзе сеанса відэаканферэнцсувязі дадатковае абсталяванне, якое дазволіць падключыць камп’ютар для паралельнай дэманстрацыі прэзентацыйных матэрыялаў, мультымедыйны праектар і спецыяльны відэарэкордар, які дазваляе запісаць ход канферэнцыі на DVDдыск.

Усе тарыфы

 

 

 

Найменне паслуг

Тарыф, рублёў

 

за 1 гадзіну

за кожныя наступныя
15 мінут звыш
адной гадзіны

Правядзенне відэаканферэнцсувязі

 

 

са стацыянарнай студыі РУП "Белтэлекам";

216 000

15 950

са стацыянарнай студыі заказчыка

107 000

9 150