Віртуальная АТС

Старонка для друку

Паслуга «Віртуальная АТС» прадугледжвае прадастаўленне абаненту комплексу тэлекамунікацыйных сэрвісаў, аналагічных паслугам офісных АТС, на базе абсталявання платформы IMS.

Паслуга дазваляе арганізаваць паўнацэнную сучасную сувязь, пры гэтым не патрабуецца куплі складанага абсталявання, арэнды выдзеленага канала і ўстаноўкі магутнай устаноўскай АТС. Усё неабходнае прафесійнае абсталяванне знаходіцца ў нас і кругласутачна абслугоўваецца кваліфікаваным персаналам. Вы лёгка можаце змяніць колькасць рабочых месцаў, якія задзейнічаны, як у большы, так і ў меншы бок у залежнасці ад бягучых патрабаванняў. Такім чынам, кампанія эканоміць сродкі і інвестыцыйнага, і аперацыйнага бюджэтаў.

Паслуга «Віртуальная АТС» дазваляе наступнае:

  • стварэнне Centrex групы з уключэннем ад 5 да 10000 нумароў;
  • скарочаны набор (трох- або чатырохзначны) пры званках на абанентаў, якія ўваходзяць у Centrex групу;
  • званкі ўнутры Centrex групы бясплатныя;
  • уключэнне ў адну Centrex групу геаграфічна разрозненых (у межах Рэспублікі Беларусь) падраздзяленняў (філіялы, офісы і г.д.);
  • аказваць дадатковыя паслугі, якія прадастаўляюцца толькі абанентам групы Centrex.

 

«Віртуальная АТС» (замкнёная група IP-Centrex)
уключэнне аднаго нумара ў замкнёную групу, аднаразова 10 000
абаненцкая плата за адзін нумар, уключаны ў замкнёную групу, у месяц 8 000