Ёмістасць транзітных патокаў “Белтэлекам” праз Рэспубліку Беларусь склала звыш 100 Гбіт/сек

Старонка для друку

Ёмістасць транзітных патокаў “Белтэлекам” праз Рэспубліку Беларусь склала звыш 100 Гбіт/сек.

Аб’ём транзітных патокаў праз Рэспубліку Беларусь, арганізаваны кампаніяй “Белтэлекам” у пачатку снежня 2011 года ў расійскім і еўрапейскім напрамку, перавысіў рубеж у 100 Гбіт/сек.

Дагавор на пропуск трафіка па тэрыторыі Беларусі заключаны з вядучымі расійскімі і польскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі.

РУП “Белтэлекам” надае асаблівую ўвагу пашырэнню і мадэрнізацыі ВАЛС, магістральнай сеткі і сеткі перадачы даных, выкарыстоўваючы абсталяванне DWDM новага пакалення з большай прапускной здольнасцю.

За апошні год аб’ём транзітных патокаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь вырас з 37 да 105 Гбіт/сек – больш за два з паловай разы. 

У 2012-ым годзе кампанія “Белтэлекам” плануе прадаставіць у арэнду транзітныя патокі ёмістасцю да 1 Тбіт/сек.

Інфармацыйнае грамадства