Падтрымайце удзельнікаў шоу «Шчаслівы вечар» разам з кампаніяй «Белтэлекам»

Старонка для друку
Па суботах на тэлеканале «Беларусь 1» выходзіць у эфір сямейнае шоу «Шчаслівы вечар». Народная перадача не толькі раскрывае творчы і духоўны патэнцыял беларускіх сем'яў, кожная з якіх унікальная і таленавітая, але і аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны.
 
13 студзеня а 21:45 беларускія сем'і сумесна з зорнымі куратарамі прадставяць у эфіры свае творчыя нумары. Пераможцаў шоу «Шчаслівы вечар» выберуць тэлегледачы шляхам тэлефоннага і SMS-галасавання і прафесійнае журы.
 
Кліенты кампаніі «Белтэлекам» таксама могуць прыняць удзел у выбары пераможцаў. Каб прагаласаваць за ўпадабанага ўдзельніка, дастаткова патэлефанаваць з любога стацыянарнага тэлефона па тэлефонных нумарах, якія паведамяць вядучыя праграмы, і дачакацца адказу, што голас прыняты. Пераможа ўдзельнік, які набраў найбольшую колькасць галасоў.
 
Тарыф за званок складае 50 капеек з улікам падатку на даданую вартасць. Працягласць акна тэлегаласавання - 10 хвілін.
 
Прыняць удзел у наступным выпуску шоу «Шчаслівы вечар» можа любая сям'я. Для гэтага неабходна ў дзень эфіру сабраць 10 кодавых лічбаў і першымі паведаміць іх у парадку з'яўлення на экране па нумары тэлефона, які назавуць вядучыя праграмы Артур Шуляк і Марыя Багатыр.
 
Сачыце за эфірам, зьбірайце лічбы сакрэтнага кода, каб стаць удзельнікам шоу, і, вядома ж, галасуйце за лепшых разам з кампаніяй «Белтэлекам»!