Як сэканоміць на электраэнергіі?
У рамках рэспубліканскага месячніка па энергазберажэнні ў быце, які праходзіць з 15 лістапада па 15 снежня 2011 года, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту звярнуў нашу ўвагу на электраэнергію. Як эканоміць на бытавых прыборах? Наколькі добрыя энергазберагальныя лямпы?
Ніжэй вы знойдзеце некалькі карысных парад, якія дапамогуць сэканоміць і рэспубліканскі і сямейны бюджэт.



