НОРМЫ:

Пры арганізаці спецыялістам «Белтэлекам» у памяшканні абанента падключэня ад мадэма да тэлефона/камп'ютэра/тэлевізар без спагнання дадатковай аплаты прадастаўляюцца наступныя матэр'ялы з разліку на 1 падключэнне:

  • для абанентаў - фізічных асоб: кабель тыпу UTP - 10м., канэктар тыпу RJ - 2 шт., кораб пластыкавы - 10 м., замацавальнік-клямар пластыкавы - 4 шт. на 1 метр, дзюбель-цвік для замацавання корабаў - 5 шт. на 2 метры, дзюбель для мацавання ONT/IAD/DSL-мадэма, прыстаўкі IPTV да сцяны- 2 шт; шруб для замацавання ONT/IAD/DSL-мадэма, прыстаўкі IPTV да сцяны – 2 шт.

  • для абанентаў - фізічных асоб, якія пражываюць у інтэрнатах, і абанентаў - юрыдычных асоб: кабель тыпу UTP - 20м., канэктар тыпу RJ - 2 шт., кораб пластыкавы - 20 м., замацавальнік-клямар пластыкавы - 4 шт. на 1 метр. дзюбель-цвік для замацавання корабаў - 5 шт. на 2 метры, дзюбель для замацавання ONT / IAD / DSL-мадэма, прыстаўкі IPTV да сцяны - 2 шт.; шруб для замацавання ONT /IAD/DSL-мадэма, прыстаўкі IPTV да сцяны - 2 шт.

Пры падключэнні некалькіх паслуг у разлік прымаецца агульная сумарная норма матэр'ялаў на падключаемыя паслугі.