Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў | Beltelecom

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

 

1. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам.

2. Пры адсутнасці ў абанента достпа да мясцовай тэлефоннай сеткі, для  падключэння да пакету абанент аплачвае кошт доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады (тэлефона). 

3. Пры падключэнні да пакеты  плата за прадастаўленне доступу да інтэрактыўнага тэлебачання не спагняецца. 

4. Прагляд тэлевізійных праграм ажыццяўляецца як у рэжыме рэальнага часу, так і з выкарыстаннем функцыі адкладзенага прагляду. 

5. Плата при аднаўленні доступу да паслуг, якія ўваходзяць у пакет, спагняецца ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly). 

6. Блакіроўка паслуг (пакет паслуг) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з "Парадкам аказання паслуг".  

7. Паслуга "Відэапартал" прадастаўляецца абанентам пакета "Рацыянальны" па тарыфах на паслугі пастаяннага доступа да сеткі Інтэрнэт (byfly). 

8. Пры наладзе сеткі WI-FI плата спагняецца па тарыфах паслуг пастаяннага доступа да сеткі Інтэрнэт (byfly тм). Пры першасным падключэнні плата за  наладу сеткі WI-FI не спагняецца.