Паслугi па звароце за дзяржаўнай рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў | Beltelecom

Паслугi па звароце за дзяржаўнай рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў

Старонка для друку

Тарыфы на паслугі па звароце па дзяржаўную рэгістрацыю інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 красавіка 2018 года
№ п/п Найменне паслуг Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
1 Зварот за дзяржаўнай рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднаразова:  
1.1 падача заявы аб рэгістрацыі інфармацыйнага рэсурса Абанента ў РУП "БелДІЭ" 18,72
1.2 падача інфармацыі ў РУП "БелДІЭ" пры змене рэгістрацыйных дадзеных інфармацыйнага рэсурса Абанента 3,63
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па звароце за дзяржаўнай рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
1
Наступная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па звароце за дзяржаўнай рэгістрацыяй інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
2
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), устаноўлены з падаткам на дададзеную вартасць.
3
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
4 Па тарыфах спаганяецца плата за накірвананне заявы абанентаў пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (доступ па выдзеленай лініі, па тэхналогіях xPON, Ethernet, xDSL, у рэжыме паўпастаяннага злучэння праз сетку ISDN, па тэхналогіі WiMax), а таксама абанентаў паслуг хостынгу на рэгістрацыю інфармацыйных рэсурсаў ( інтэрнэт-сайтаў і сеткавай адраснай прасторы) у РУП "БелДІЭ".
5
Па тарыфах аплата спаганяецца аднаразова пры падачы заявы для дзяржаўнай рэгістрацыі ў РУП "БелДІЭ" інтэрнэт-сайта / сеткавай адраснай прасторы (маска IP-адрасоў). Плата за рэгістрацыю каналаў сувязі не спаганяецца.
 
Плата за перарэгістрацыю інфармацыйнага рэсурсу спаганяецца толькі ў выпадку змены ўласніка рэсурсу.