Міжнародная тэлефонная сувязь | Beltelecom

Міжнародная тэлефонная сувязь

Старонка для друку
Карыстацца паслугамі міжнароднай тэлефоннай сувязі вы можаце з розных тэлефонаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі:
- з кватэрных тэлефонаў (у крэдыт, з наступнай аплатай па прад'яўленым рахунку або ў аванс з дапамогай паслуг папярэдняй аплаты);
-з тэлефонаў гасцініц, санаторыяў, дамоў адпачынку (на ўмовах, прапанаваных уладальнікамі устаноў);
-з таксафонаў (па тэлефонных картах).
Для ажыццяўлення званкоў у аўтаматычным рэжыме Вам неабходна ведаць: код выхаду на міжгароднюю станцыю, код краіны і горада, куды вы хочаце патэлефанаваць, тэлефон абанента.
Прыклад:
Абанент гарада Мінска тэлефануе абаненту Мюнхена (Германія). Набраць неабходна наступны нумар:
8–10–49–89+ тэлефон у Мюнхене, дзе
8— код выхаду на міжгароднюю станцыю, пасля якога павінен прагучаць бесперапынны зумер
(«адказ станцыі»);
10— код выхаду на міжнародны канал;
49 — код Германіі;
89— код Мюнхена (даведацца пра коды гарадоў  можна на сайце або па тэлефоне 153).

 

 

Уводзяцца з 1 красавіка 2018 года

№ п/п Найменне паслугі (накірунак, зона) Тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну тэлефоннага злучэння з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў Тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну тэлефоннага злучэння з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00
1 СНД I 0,4 0,28
2 СНД II 0,4125 0,29
3 СНД III 0,5 0,35
4 Еўропа I 0,3825 0,268
5 Еўропа II 0,4125 0,29
6 Еўропа III 0,5 0,35
7 СВЕТ I 0,625 0,3125
8 СВЕТ II 1,375 0,6875