Міжнародны бясплатны выклік | Beltelecom

Міжнародны бясплатны выклік

«Міжнародны бясплатны выклік»– гэта арганізацыя Заказчыкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы для замежных карыстальнікаў па выдзеленым нумары доступу пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў "Белтэлекам".  

Уладальнікі міжнароднага бясплатнага выдзеленага нумара могуць аказваць кансультацыі, тэхнічную падтрымку і іншыя інфармацыйныя паслугі сваім кліентам па тэлефоне, праводзіць розныя маркетынгавыя мерапрыемствы і т.п. Пры гэтым тэлефонны нумар такой службы будзе адзіным для звароту замежных абанентаў.

Паслуга доступу на службу Заказчыка для замежных абанентаў – бясплатная. Кошт паслугі аплачвае ўладальнік міжнароднага выдзеленага нумара – зацікаўленае прадпрыемства або арганізацыя, дзейнасць якога звязана з пастаяннай інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай сваіх кліентаў. Пры гэтым тэхнічныя сродкі «Белтэлекам» дазваляюць весці і рэгулярны збор статыстыкі зваротаў абанентаў асобна для кожнай краіны, з якой паступаюць выклікі. Гэта часта важная для Заказчыка маркетынгавая інфармацыя.

Для таго каб замовіць паслугу, вам неабходна заключыць дагавор з «Белтэлекам».

Пры заключэнні дагавора на паслугу «Міжнародны бясплатны выклік», Заказчык атрымлівае:

  • Адзіны нумар доступу для замежных абанентаў да сваёй даведачнай службы;
  • Пастаянны нумар, які не мяняецца нават пры змяненні каардынат;
  • Цэнтралізаваную тарыфікацыю тэлефонных злучэнняў;
  • Адсутнасць платы за карыстанне паслугай для абанентаў.

Абаненты тэлефоннай сеткі агульнага карыстання не аплачваюць міжнароднае злучэнне і факт карыстання паслугай, г.зн. рахунак за карыстанне даведачна-інфармацыйнай паслугай «Міжнародны бясплатны выклік» абанентам не выстаўляецца

laquo;Міжнародны бясплатны выклік