Папярэдне аплачаныя званкі (ТСІС) | Beltelecom

Папярэдне аплачаныя званкі (ТСІС)

Старонка для друку
Тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі (ТСІС) – гэта паслугі мясцовай, міжгародняй і міжнароднай  тэлефоннай сувязі, якія аказваюцца па папярэдняй аплаце.
Дадзеная паслуга дазваляе ажыццяўляць званкі па любых накірунках нават пры закрытым выхадзе на “8” (заблакаваных выходных міжгародніх і міжнародных напрамках).

Да паслуг "Тэлефоннага сэрвіса інтэлектуальнай сеткі" адносяцца:

  • Сэрвісныя тэлефонныя карты (СТК) – карты папярэдняй аплаты тэлефонных злучэнняў.
  • Абаненцкі рахунак (АР) – паслуга, якая дазваляе ажыццяўляць званкі па раней аплачанаму рахунку з пэўнага нумара тэлефона, пры гэтым карыстальніку не патрабуецца ўводзіць дадатковы PIN-код.
  • Картачны рахунак (КР) – паслуга, якая дазваляе карыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па раней аплачанаму рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).
  • Беларусь Дырэкт – прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэдне аплачаных Сэрвісных тэлефонных картах (СТК) і «Картачнаму рахунку».

Перавагі паслуг:
- адзіны па Рэспубліцы Беларусь скарочаны нумар доступу "176"
- 30-секундная тарыфікацыя
- тэлефанія па пратаколе IP
- кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл. 8 805 100 4444)

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах