Памятка па карыстанні паслугай «Картачны рахунак» | Beltelecom

Памятка па карыстанні паслугай «Картачны рахунак»

«Картачны рахунак» паслуга, якая дазваляе скарыстаць міжгароднюю і міжнародную сувязь па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (ПІН-кода)
Скарыстаць паслугу «Картачны рахунак» можна ў аўтаматычным рэжыме або паўаўтаматычным (праз аператара).

1. АЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.
Злучэнне магчыма толькі пры ўмове, што Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. У гэтым выпадку неабходна набраць адзіны для РБ нумар доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з Табліцай 1


Табліца 1. Нумары доступу да паслугі.

Нумар доступу
Руская мова
Англійская мова
адзіны для РБ скарочаны *
176
няма
адзіны для РБ
8-805-100-4040
8-805-100-2020
гарадскі **
Мінск 209-26-96
Минск 209-26-95
Брэст 20-13-80
няма
Віцебск 28-02-80
Гомель 72-01-57
Гродна 72-28-72
Магілёў 47-22-22
Пасля галасавой падказкі аўтаінфарматара неабходна ўвесці нумар выклікаемага абанента ў наступным фармаце:

8 + код горада + нумар абанента (міжгародняе злучэнне);
8 + 10 + код краіны + код горада + нумар абанента (міжнароднае злучэнне);
Пасля набору «8» не трэба чакаць сігнал «доўгі гудок».
Пасля набору націсніце на клавішу #.

Паслуга «Абаненцкі рахунак»працуе толькі пры ўмове вызначэння Вашага нумара тэлефона (з якога Вы жадаеце ажыццяўляць званкі з дапамогай дадзенай паслугі) нашым абсталяваннем. Таму для вызначэння магчымасці карыстацца адзіным для РБ скарочаным нумарам доступу або мясцовым гарадскім неабходна здзейсніць наборы на аператара ў паўаўтаматычным рэжыме па нумары 176 або мясцовым гарадскім адпаведна (гл. Табліцу 1).

Удакладніце ў аператара, ці вызначыўся Ваш нумар у міжгароднім фармаце (напрыклад, для г. Мінска: 017 + нумар).
У выпадку, калі пры наборы Ваш нумар не вызначыўся ва ўказаным фармаце ў аператара, карыстанне паслугай «Абаненцкі рахунак» па набраным нумары НЕМАГЧЫМА

2. ПАЎАЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.
У тым выпадку, калі Ваш тэлефонны апарат не мае танальнага (частотнага) набору нумара, скарыстаць паслугу можна праз аператара. Пры гэтым неабходна набраць адзіны для РБ нумар доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з Табліцай 1. Пасля вытрымкі сістэмай паўзы 7 секунд Ваш выклік будзе пераключаны на аператара.

Па запыце аператара назавіце неабходны нумар выклікаемага абанента.

3. АПЛАТА / ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ.
Фізічным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна ў пунктах калектыўнага карыстання РУП «Белтэлекам», адрасы якіх Вы зможаце знайсці на нашымWeb-серверы, размешчаным па адрасе: http://www.beltelecom.by.

Юрыдычным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна наступным чынам:
– аплаціць рахунак-фактуру;
– прад’явіць АБАВЯЗКОВА плацежнае даручэнне (па факсе) па месцы заключэння дагавора


4. ІНТЭРАКТЫЎНАЕ МЕНЮ.
Скарыстаць Інтэрактыўнае меню можна толькі пры ўмове, калі Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. Для пераводу тэлефона ў рэжым танальнага набору кіруйцеся інструкцыяй карыстання да яго. Для таго каб скарыстаць меню, неабходна аўтарызавацца, г.зн. пасля набору нумара і запрашэння сістэмы ўвесці ПІН-код.

Інтэрактыўнае меню дае абаненту магчымасць самастойна атрымліваць інфармацыю аб рэшце на рахунку, здзяйсняць выклік аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі. Меню выклікаецца націсканнем на клавішу # пасля набору нумара доступу да паслугі і праслухоўвання галасавога паведамлення.

 

Кнопка Функцыя Вынік
«1» Рэшта на рахунку Вы можаце атрымаць інфармацыю аб рэшце на рахунку.
«2»  Выклік аператара Вы можаце ажыццявіць выклік аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі.
«4»  Змена пароля Вы можаце ўстанаўліваць (змяняць) дадатковы чатырохзначны пароль.
Замена / зняцце пароля адбываецца шляхам змены пароля на чатыры нулі «0000». 
«5»  Паўторны набор нумара Вы можаце ажыццявіць паўторны набор апошняга набранага нумара да таго часу, пакуль не здзейсніце раз’яднанне з сістэмай (пакладзеце трубку).
«6»  Інфармацыя аб здзейсненых  плацяжах Кіруючыся галасавымі падказкамі, Вы можаце даведацца пра залічаныя плацяжы на Ваш рахунак.


5. КАРПАРАТЫЎНЫ РАХУНАК.
Паслуга дае абаненту магчымасць аб’яднаць грашовыя сродкі, наяўныя на некалькіх«Абаненцкіх рахунках» і (або) «Картачных рахунках», у адзін «Карпаратыўны рахунак». Такім чынам, доступ да кожнага з рахункаў, якія ўваходзяць у склад «Карпаратыўнага рахунку», застанецца асобным і ўнікальным, але сродкі будуць расходавацца з «Карпаратыўнага рахунку», а не з кожнага паасобку. Гэта, у першую чаргу, дае магчымасць:
– здзяйсняць кантроль за расходаваннем грашовых сродкаў;
– папаўняць сродкі для ўсіх абанентаў у цэлым.

Для аб’яднання наяўных рахункаў у адзін «Карпаратыўны рахунак» кліенту неабходна аформіць заяўку з абавязковым указаннем нумароў рахункаў, уключаных у «Карпаратыўны рахунак», а таксама нумар «Карпаратыўнага рахунку» (аднаго з пералічаных, Абаненцкага або Картачнага), дзе гэтыя сродкі будуць знаходзіцца. Пры гэтым рэшты сродкаў, якія знаходзяцца на кожным рахунку, падсумоўваюцца і пераносяцца на адзін з рахункаў, указаны абанентам як Карпаратыўны. Менавіта з «Карпаратыўнага рахунку» абанент можа самастойна праз Інтэрактыўнае меню або ў аператара даведвацца пра рэшту на рахунку, астатнім абанентам іншых рахункаў гэта магчымасць НЕДАСТУПНА.

5.1. Парадак спісання сродкаў з рахунку.
Работа паслугі «Карпаратыўны рахунак» пабудавана па прынцыпе рэзервавання грашовых сродкаў.
Пры ажыццяўленні выкліку для абанента, які звоніць, у залежнасці ад набранага нумара (напрамку) рэзервуюцца (здымаюцца) з асноўнага («Карпаратыўнага») рахунку грашовыя сродкі з разліку дзвюх мінут, далей з інтэрвалам 30 секунд. Пры наяўнасці сродкаў і ў залежнасці ад іх колькасці на рахунку абанент мае гарантаваную працягласць размовы, роўную дзвюм мінутам або больш па выбраным напрамку.

Адначасова можа працаваць любая колькасць абанентаў, у складзе могуць быць як «Абаненцкія рахункі», так і «Картачныя рахункі».
Рэзерваваныя, але нявыкарыстаныя грашовыя сродкі вяртаюцца на асноўны рахунак і становяцца даступнымі для іншых.

5.2. Папаўненне рахунку.
Папаўненне «Карпаратыўнага рахунку» адбываецца аналагічна «Абаненцкаму рахунку». Пры гэтым на астатніх рахунках, якія ўваходзяць у «Карпаратыўны рахунак», баланс роўны нулю, і іх папаўняць не трэба.

5.3. Інфармацыя аб рэшце на рахунку.
Пры наяўнасці танальнага набору пра інфармацыю аб рэшце на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца праз Інтэрактыўнае меню.
Пры адсутнасці танальнага набору пра інфармацыю аб рэшце на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца ў паўаўтаматычным рэжыме ў аператара, назваўшы ПІН-код «Картачнага рахунку», які з’яўляецца Карпаратыўным.

Рэшта на рахунку з’яўляецца арыенціровачнай у сувязі з тым, што адначасова могуць размаўляць некалькі абанентаў.

5.4. Патрабаванні для заключэння дагавора на «Карпаратыўны рахунак».

Для пераходу на «Карпаратыўны рахунак» неабходна часовае «замарожванне» ўсіх рахункаў абанента для высвятлення рэальнай рэшты на рахунках. У гэтым выпадку пры спробе скарыстаць рахунак абанент пачуе фразу: «Дзеянне карты або рахунку часова прыпынена».

Рэкамендуемы час «замарожвання» рахункаў – канец рабочага дня 16.00-17.00. Пры надыходзе наступнага рабочага дня на працягу 1 гадзіны (у парадку чарговасці) указаныя ў заяўцы рахункі пераводзяцца на «Карпаратыўны рахунак».

6.5. Раздзяленне «Карпаратыўнага рахунку».
Па жаданні заказчыка «Абаненцкія рахункі» або «Картачныя рахункі», аб’яднаныя ў «Карпаратыўны рахунак», могуць быць раздзелены і выкарыстоўвацца самастойна. У выпадку выхаду з «Карпаратыўнага рахунку» рахункаў, якія ўваходзілі ў яго склад да раздзялення, баланс кожнага з іх застаецца нулявым і ў далейшым на кожны паасобку павінны паступаць НОВЫЯ грашовыя сродкі (без пераносу з «Карпаратыўнага рахунку»). Па жаданні ўладальніка асноўнага, «Карпаратыўнага рахунку», частка грашовых сродкаў можа быць перанесена на рахункі, якія аддзяліліся.
6. ВЫДАЧА РАСШЫФРОВАК ЗА ЗДЗЕЙСНЕНЫЯ РАЗМОВЫ.
Расшыфроўкі прадастаўляюцца на папяровым носьбіце або высылаюцца па электроннай пошце штомесячна згодна з дагаворам на прадастаўленне паслугі. У выпадку карыстання паслугай «Карпаратыўны рахунак» расшыфроўкі выдаюцца па кожным рахунку, які ўваходзіць у «Карпаратыўны рахунак», паасобку.

7. БЕЛАРУСЬ ДЫРЭКТ.
«Беларусь Дырэкт» – аналаг паслугі HomeCountryDirect (прамая сувязь з домам), вядомай па прыкладах замежных тэлекамунікацыйных кампаній. «Беларусь Дырэкт» – гэта новая магчымасць зручнай і аператыўнай сувязі са сваёй краінай для тых, хто часта выязджае за мяжу.

Паслуга "Беларусь Дырэкт" прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэдне аплачаных сэрвісных тэлефонных картах (СТК) або «Картачным рахунку". Набываючы СТК або заключаючы дагавор на «Картачны рахунак" перад выездам за мяжу, Вы можаце такім чынам загадзя аплаціць свае будучыя званкі дадому з іншай краіны.

Перавагі паслугі:
1. Магчымасць пазваніць з-за мяжы дадому ў любы момант.
2. Выгадны спосаб аплаты тэлефоннага выкліку:
- тарыфы «Беларусь Дырэкт» ніжэйшыя за дзеючыя ў большасці еўрапейскіх краін тарыфы для зыходных выклікаў па сетцы агульнага карыстання ў напрамку Рэспублікі Беларусь;
- папярэдняя аплата званкоў з замежжа ў Беларусь ажыццяўляецца ў беларускіх рублях, паколькі Вы набываеце СТК або заключаеце дагавор на «Картачны рахунак" дома. Адпаведна Вам не прыйдзецца траціць валюту на аплату сваіх тэлефонных званкоў з іншай краіны ў Беларусь.

7.1. Інструкцыя карыстання паслугай у аўтаматычным рэжыме.
1. Набярыце код доступу да паслугі для той краіны (звярніце ўвагу на тое, што для 8-значнага і 12-значнага ПІН-кода нумары доступу розныя, прычым для 12-значнага ПІН-кода пакуль адкрыты не з усіх краін), у якой Вы знаходзіцеся (Табліца 2);
2. Кіруйцеся галасавымі падказкамі;
3. Перайдзіце ў рэжым танальнага набору (пры неабходнасці);
4. Увядзіце Ваш ПІН-код і набярыце:
8 + код горада (у Беларусі) + нумар выклікаемага абанента.
Пасля набору націсніце на клавішу #.

Табліца 2. Асаблівасці і нумары доступу да паслугі

 

Краіна
Аператар
Нумар доступу
Доступ адкрыты*
Расія
ААТ Ростэлекам
8 10 800 1301 375
810800 1401 375
Кв, оф, т
Заўвага: паслуга даступная з тэлефоннай сеткі агульнага карыстання ва ўсіх рэгіёнах Расіі, акрамя Чачэнскай Рэспублікі. За доступ з сетак іншых аператараў "Ростэлекам" адказнасці не нясе. Спіс таксафонаў маецца ў аператара сэрвіснай лініі і на сайце РУП «Белтэлекам».
Літва
Lietuvos
Telekomas 
8 800 900 75
Кв, оф, т
Польшча
TelekomunikacjaPolska (TPSA)
00 800 375 1111
Кв, оф, т, маб
Заўвага: спаганяецца дадатковая плата за выклік у памеры 0,35 злотых за выклік з кватэрных і офісных тэлефонаў. Пры званку з таксафонаў неабходная тэлефонная карта, з якой счытваецца 1 тарыфная адзінка (0,35 злотых) за выклік. Мінімальная намінальная кошт карты - 15 г.зн. (9 злотых). Пры званку з мабільных сетак бярэцца плата за эфірны час.
Германія
T-Systems International/Deutsche Telekom
0 800 880 0004
Кв, оф
Венгрыя
MagyarTelecom
06 800 0 375 1
Кв, оф, т, маб
Заўвага: выхад на паслугу з таксафона ажыццяўляецца з дапамогай манеты ў 20 HUF або карткі, пры гэтым манета вяртаецца, а тарыфныя адзінкі з карткі не счытваюцца. Доступ да паслугі з мабільных тэлефонаў прадастаўляюць мабільныя аператары Pannon GSM і T-Mobile, беручы дадатковую плату ў памеры 40 HUF за хвіліну эфірнага часу.
Фінляндыя
TeliaSonera
FinlandOy 
0 800 110375
0800110376 
Кв, оф
Швейцарыя
Swisscom
0 800 564 149
Кв, оф
Аўстрыя
Telekom
Austria 
0800 250 303
Кв, оф, т
Заўвага: выхад на паслугу з таксафонаў ажыццяўляецца пры дапамозе манеты ў 10 еўра цэнтаў, пры гэтым манета вяртаецца.
Канада
Teleglobe
1 800 281 8297
Кв, оф, т
Заўвага: доступ адкрыты з тэлефонаў, таксафонаў і мабільных сетак.

Заўвагі:
* – умоўныя абазначэнні: кв. – кватэрныя тэлефоны, оф. – офісныя тэлефоны, т. – таксафоны, маб. – мабільныя сеткі.
Гасцініцы ва ўсіх краінах могуць браць дадатковую плату за размову або абмяжоўваць доступ да паслугі.
Доступ да паслугі прадастаўляецца ТОЛЬКІ праз аператара сувязі, указанага ў табліцы.

Увага! Інфармацыя аб аператары і нумары доступу да паслугі «Беларусь Дырэкт» можа мяняцца. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне сэрвіснай лініі.

7.2. Інструкцыя карыстання паслугай у паўаўтаматычным рэжыме (праз аператара).
1. Набярыце код доступу да паслугі
2. Праслухайце галасавыя падказкі і дачакайцеся пераключэння сістэмы на аператара;
3. 3. Паведаміце аператару Ваш ПІН-код і нумар выклікаемага абанента ў фармаце:
8 + код горада (у Беларусі) + нумар выклікаемага абанента.
Звярніце ўвагу на тое, што ў аўтаматычным рэжыме Вы можаце дазваніцца абсалютна з любой з указаных далей краін незалежна ад таго, які ПІН-код выкарыстоўваеца для доступу да Вашага рахунку.

8. СЭРВІСНАЯ ЛІНІЯ.
Калі дадзеная памятка не можа адказаць на некаторыя Вашы пытанні, Вы можаце пазваніць па ўказаных ніжэй нумарах і задаць іх спецыялістам.
Даведкі:
па парадку набору нумара можна атрымаць па тэлефоне ў сэрвіснай лініі (Табліца 3);
аб стане рахунку і па рэшце тарыфных адзінак можна атрымаць у паўаўтаматычным рэжыме па нумарах доступу (Табліца 1) або ў аўтаматычным праз Інтэрактыўнае меню;
па кодах гарадоў.

Табліца 3. Нумары сэрвіснай лініі.

Нумар доступу Руская мова Англійская мова
адзіны для РБ 8-805-100-4444 8-805-100-2020
гарадскі Мінск 209-26-93 Мінск 209-26-91


Калі ў Вас узнікнуць якія-небудзь пытанні ў той час, калі Вы будзеце знаходзіцца ў іншай краіне, то Вы заўсёды зможаце задаць іх аператару, на якога сістэма аўтаматычна пераключыць Вас, калі Вы набераце пасля дазвону да сістэмы свой ПІН-код