СТК | Beltelecom

СТК

Старонка для друку

Сэрвісная тэлефонная карта (СТК) - гэта карта папярэдняй аплаты тэлефонных злучэнняў. Пры дапамозе СТК абанентам Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца паслугі міжгародняй і міжнароднай сувязі.

СТК - гэта невялікая  картка, якой зручна карыстацца і якая лёгка змяшчаецца ў кашальку альбо кармане. На кожную картку нанесены індывідуальны PIN-код (персанальны ідэнтыфікацыйны  нумар), неабходны для атрымання доступу да сістэмы. Гэты PIN-код неабходна набраць пры ўстанаўленні тэлефоннага злучэння.

Пры дапамозе СТК вы заўседы зможаце патэлефанаваць з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку і з таксафона. Акрамя таго, СТК даюць Вам магчымасць у любы час скарыстацца паслугай «Беларусь Дырэкт»

Набыць СТК вы можаце ў аддзяленнях сувязі РУП «Белпошта».
Пасля выдалення ахоўнай паласы становіцца даступным PIN-код для атрымання паслугі. Карткай СТК магчыма карыстацца з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку і з таксафона. Пры карыстанні карткай з таксафонаў звычайная тэлефонная картка дадаткова не патрэбная. Прычым карту ў  картапрыёмнік устаўляць не патрэбна, дастаткова ўвесці PIN-код. Пры неабходнасці можна скарыстацца падказкамі на самой карце альбо памятцы. Сэрвісную карту нельга папоўніць. Звярніце ўвагу на тое, што тэрмін дзеяння карты СТК абмежаваны (тэрмін дзеяння ўказваецца на карце).

Кошт 1 хвіліны размовы залежыць ад наміналу карткі: чым вышэй намінал, тым ніжэй кошт 1 хвіліны размовы.
 
 

Тарыфы на паслугу "Тэлефонны сэрвіс Інтэлектуальнай сеткі" для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

 
Уводзяцца з 1 красавіка 2018 года
№ п/п Найменне паслуг (накірунак, тарыфныя зоны) Кошт 30 сек тэлефоннага злучэння ў тарыфных адзінках
з 06.00 да 23.00  з 23.00 да 06.00 
1 Сэрвісныя тэлефонныя карты    
       
1.1 Міжгароднія тэлефонныя злучэнні 10 5
1.2 Аварыйныя, даведачныя, экстранныя службы і медыцынскія ўстановы Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-01799ххх11 аплата не спаганяецца (за выключэннем кошту міжгародняга тэлефоннага злучэння)
       
1.3 За даведку, якая выдаецца тэлефаністам мясцовай тэлефоннай сеткі аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 119 226
1.4 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11    
       
1.4.1 За даведку, якая выдаецца службай часу, кругласутачна 32 32
1.4.2 Паслугі аўтаінфарматара, кругласутачна 48 48
1.4.3 Прагноз надвор'я, кругласутачна 48 48
1.4.4 Сэрвісныя інфармацыйныя паслугі 159 159
1.4.5 ГарІнфаСэрвіс 159 159
1.4.6 "Пасмяемся" 66 66
1.5 Пры выхадзе абанента сеткі стацыянарнай электрасувязі     
1.5.1 да абанентаў сотавай рухомай электрасувязі 29 20
1.5.2 к абанентаў, арганізаваных на нумарацыі +375740ХХХХХХХ 35 35
1.6 Міжнародныя злучэнні    
1.6.1 СНД I 182 127
1.6.2 IP-тэлефанія СНД I 127 127
1.6.3 СНД II 188 132
1.6.4 СНД III 227 159
1.6.5 Еўропа I 174 122
1.6.6 IP-тэлефанія Еўропа I 122 122
1.6.7 Еўропа II 188 131
1.6.8 IP-тэлефанія Еўропа II 131 131
1.6.9 Еўропа III 227 159
1.6.10 IP-тэлефанія Еўропа III 159 159
1.6.11 СВЕТ I 284 142
1.6.12 IP- тэлефанія СВЕТ I 142 142
1.6.13 СВЕТ II 625 313
1.6.14 IP-тэлефанія СВЕТII 313 313
1.7  "Беларусь Дырэкт" для СТК 146 146
    Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў
2 Кошт адной тарыфнай адзінкі для СТК 0,00110
3 Кошт сэрвіснай тэлефоннай карты  
3.1 2000 тарыфных адзінак 2,65
3.2 4000 тарыфных адзінак 4,9
3.3 8000 тарыфных адзінак 9,4
3.4 16000 тарыфных адзінак 18,35
3.5 30000 тарыфных адзінак 34,15