Віртуальны нумар | Beltelecom

Віртуальны нумар

Старонка для друку

Паслуга «Віртуальны нумар» прызначана для фізічных асоб, якім неабходна падаць рэкламнае ці інфармацыйнае паведамленне, не ўказваючы рэальныя нумары тэлефонаў.

Віртуальны нумар – гэта паслуга, якая дазваляе з выдзеленага для абанента нумара, пераадрасаваць усе званкі, якія прыходзяць на яго, на іншы, загадзя зададзены тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны. Пры неабходнасці, магчыма самастойная змена нумара, на які будуць пераадрасоўвацца званкі, праз кабінет карыстальніка. Віртуальны нумар вылучаецца з масіва рэгіянальных нумароў.
Для арганізацыі паслугі не трэба пракладваць тэлефонныя лініі або набываць якое-небудзь дадатковае абсталяванне. У выпадку змены хатняга адрасу, выдадзены віртуальны нумар застанецца нязменным.
Такім чынам, замовіўшы паслугу «Віртуальны нумар» абанент атрымае магчымасць прымаць званкі па сваёй аб'яве на дадзены нумар. Пасля таго як неабходнасць у паслузе адпадае, абанент можа адмовіцца ад віртуальнага нумара і працягваць карыстацца сваім рэальным тэлефонным нумарам.

 

Тарыфы на паслуг «Віртуальны нумар»
для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уведзены з 1 красавіка 2018 года

Нумар п/п

Найменне паслуг
Тарыфы з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 
3.10.3
Віртуальны нумар:
 
3.10.3.1
выдзяленне віртуальнага нумара, за паслугу
3,90
3.10.3.2
абанементная плата, у месяц
 
3.10.3.2.1
з пераадрасацыяй на сетку стацыянарнай электрасувязі,  «Максіфон»
5,00
3.10.3.2.2
з пераадрасацыяй на рухомую сетку электрасувязі
12,65
3.10.3.2.3 з пераадрасаваннем да абанентаў, арганізаваным на нумарацыі +375740ХХХХХХХ 17,00
Заўвага. У кошт абанементнай платы за віртуальны нумар уключана 500 хвілін пераадрасаваных злучэнняў на стацыянарную сетку электрасувязі, «Максіфон» і 200 хвілін на рухомую сетку электрасувязі. У выпадку перавышэння ўстаноўленага ліміта, уключанага ў абанементную плату, плата спагняецца ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тарыфамі ў залежнасці ад тыпу злучэння і факта «Безумоўнай пераадрасацыі».