Петручэня Юрый Мікалаевіч Генеральны дырэктар Нарадзіўся ў в. Ракавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў 1961 г. У 1989 г. скончыў Маскоўскі інстытут сувязі, у 2001 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1979 г. электраманцёрам трэцяга разраду Маладзечанскага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі. З 1982-га да 1993 г. прайшоў шлях ад электрамеханіка сувязі да вядучага інжынера службы электрасувязі Мінскага абласнога вытворча-тэхнічнага упраўлення сувязі. У 1993-2004 гг. - намеснік начальніка службы электрасувязі, затым галоўны інжынер у «Мінскаблтэлекаме». З 2004 г. таксама на пасадзе галоўнага інжынера працягнуў працу ў Мінскім філіяле РУП «Белтэлекам», а ў 2005-м узначаліў яго. З чэрвеня 2019 г. - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам». Кiруе дзейнасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» на падставе Статута. Каардынуе работу па пытаннях бухгалтарскага ўліку, вытворча-гаспадарчай, рэвізійнай, міжнароднай дзейнасці, нарматыўна-прававым забеспячэнні дзейнасці прадпрыемства. Каардынуе дзейнасць прадпрыемства ў сферы камунікацый з грамадскасцю. Вызначае прыярытэтныя напрамкі развіцця рэсурсаў вытворчасці як складовай часткі стратэгіі прадпрыемства. Службовы тэлефон: +375 17 2171005 (прыёмная) Друк