Скарыстаўшыся дадзенай паслугай, Вы зможаце сфармаваць запыт па любой з пазіцый: прозвішча, імя, імя па бацьку; нумар тэлефона; адрас устаноўкі тэлефона. Па сфармаваным запыце Вам будзе прадастаўлена інфармацыя аб нумары тэлефона, адрасе ўстаноўкі тэлефона (уключаючы рэгіён і код населенага пункта), тыпе абанента (юрыдычная/фізічная асоба), прыкмеце абаненцкай лініі (тэлефон, таксафон, НЦС, Цэнтрэкс), прозвішчы/імені/імені па бацьку (найменні арганізацыі). Фарміраванне запыту да СПІН і прадастаўленне інфармацыі аб абанентах ажыццяўляецца з дапамогай web-інтэрфейсу. РУП «Белтэлекам» не прадастаўляе інфармацыю аб абанентах, знятых з даведкі 109, а таксама абанентах, звесткі аб якіх недаступныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Паслуга прадастаўляецца з выкарыстаннем сродкаў абароны інфармацыі РУП «Белтэлекам», якія прайшлі атэстацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Для арганізацыі працоўнага месца карыстальніка паслугі патрабуецца доступ у сетку Інтэрнэт і адпаведнае праграмнае забеспячэнне. Для ўстаноўкі і налады праграмнага забеспячэння можна скарыстацца інструкцыяй. Паслуга даступна толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Тарыфы на паслугу «Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» (СПІН) пры дапамозе аддаленага некамутаванага доступу». У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. Уводзяцца з 15 мая 2023 года № п/п Віды паслуг Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў 1 Доступ да сістэм прадастаўлення інфармацыі 1.1 Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП "Белтэлекам" (СПІН): 1.1.1 арганізацыя доступу да сістэмы прадастаўлення інфармацыі, за за падключэнне 1 персанальнага камп'ютара (АРМ) 40,00 1.1.2 абаненцкая плата за карыстанне інфармацыяй аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП "Белтэлекам" у залежнасці ад колькасці персанальных камп'ютараў (АРМ), у месяц 1.1.2.1 за 1 персанальны камп'ютар (АРМ) 459,20 1.1.2.2 за 10 персанальных камп'ютараў (АРМ) 3850,00 1.1.2.3 за 50 персанальных камп'ютараў (АРМ) 15000,00 Заўвага. База тэлефонных нумароў абанентаў прадастаўляецца толькі ў адпаведнасці з зацверджаным "Парадкам прадастаўлення інфармацыі аб тэлефонных нумарах абанентаў". У кошт прадастаўлення ў карыстанне базы тэлефонных нумароў абанентаў не ўключаецца кошт знешняга носьбіта. Парадак аказання паслугі «Доступ да сістэмы прадастаўлення інфармацыі аб абанентах тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам» (СПІН). Друк