Карты папярэдняй аплаты

Разлікі за паслугі сувязі магчыма ажыццяўляць з дапамогай карт папярэдняй аплаты.

Існуюць наступныя віды карт:

  • электронныя пластыкавыя карты (таксафонныя карты)

З іх дапамогай ажыццяўляюцца разлікі за тэлефонныя злучэнні, аказаныя з выкарыстаннем таксафонаў. Электронныя пластыкавыя карты бываюць наступных наміналаў: 60, 120, 360 тарыфных адзінак. Тарыфікацыя пахвілінная. З таксафонных карт, у залежнасці ад кірунку сувязі, спісваецца пэўная колькасць тарыфных адзінак. Бясплатна выклікаюцца экстранныя спецслужбы 101, 102, 103, 104.

  • сэрвісныя тэлефонныя карты:

Сэрвісная тэлефонная карта (СТК) - гэта карта папярэдняй аплаты тэлефонных злучэнняў. З дапамогай СТК абанентам Рэспублікі Беларусь прадастаўляюцца паслугі мясцовай, міжгародняй і міжнароднай сувязі. На кожную картку нанесены індывідуальны PIN-код (персанальны ідэнтыфікацыйны нумар), які неабходны для атрымання доступу да сістэмы. Гэты PIN-код неабходна набраць пры ўстанаўленні тэлефоннага злучэння. З дапамогай СТК заўсёды можна патэлефанаваць з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку з таксафона.

  • карты доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi:

Карты Wi-Fi ад byfly выпускаюцца наступных наміналаў: 60 хвілін, 180 хвілін і 600 хвілін, 1 суткі, 3 сутак і 5 сутак.

Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці рэквізіты карыстальніка ў акно аўтарызацыі. Пры неабходнасці можна скарыстацца памяткай па наладзе доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.

Пры няправільным уводзе рэквізітаў карыстальніка (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакіруюцца на 10 хв. Па заканчэнні гэтага часу можна паўтарыць спробу доступу да сеткі.

Набыць карту доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi можна ў сэрвісным цэнтры або пунктах "Белтэлекам" пасля прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу.

  • карты экспрэс-аплаты

Пры дапамозе карт экспрэс - аплаты абанент можа ў кабінеце карыстальніка аплаціць самастойна ў любы час паслугі byfly, ZALA, а таксама пакеты паслуг.

Карты экспрэс-аплаты выпускаюцца наміналам 10 рублёў.

У выкарыстанні яшчэ знаходзяцца карты наміналаў з указаннем на іх наміналу да дэнамінацыі: 20000, 35000, 100000 рублёў (дадзеныя карты адпаведна маюць намінал у цэнах пасля дэнамінацыі 2 руб., 3,5 руб., 10 руб.). Для папаўнення рахунку выкарыстоўваецца пін-код, нанесены на карту пад ахоўным пластом. Каб скарыстацца картай, неабходна ўвайсці ў «Кабінет карыстальніка», і ў раздзеле «Плацяжы», выбраўшы функцыю «Актывацыя карты экспрэс-аплаты», папоўніць асабовы рахунак.

Набыць карты перадаплаты можна ў аддзяленнях сувязі РУП «Белпошта».

Публичны дагавор


Источник: http://www.beltelecom.by/subscribers/payment/prepaid-cards