Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

Паважаныя абаненты!

З 1 ліпеня 2019 году спыняецца трансляцыя тэлеканалаў Travel and Adventure, «Совершенно секретно», «Дзіцячы» у складзе пакетаў ZALA IPTV і SMART ZALA, а таксама рэгіянальных тэлеканалаў «Пінск» і «Вараг» у складзе пакетаў ZALA IPTV.

Нагадваем таксама, што з 1 ліпеня аптымізуецца лінейка тэматычных пакетаў ZALA, якія транслююць каналы ў HD-якасці. Цяпер найбольш цікавыя і рэйтынгавыя HD-каналы прадстаўленыя ў тэматычным пакеце «Сямейны HD». Аказанне паслуг на ўмовах тэматычнага пакета «HD-пакет» спыненая. «HD-пакет» будзе аўтаматычна заменены на «Сямейны HD» без змены кошту.

Пры гэтым трансляцыя такіх папулярных каналаў, як "СВЕТ HD» і «Sony Channel HD», будзе працягнутая ў складзе пакета «Сямейны HD». Такім чынам, у абноўлены пакет «Сямейны HD» ўвойдуць тэлеканалы: «СВЕТ HD», «Nickelodeon HD», «Паляўнічы і рыбалоў HD», «Sony Channel HD», «Eжа HD», «Life Music Channel HD».


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/zmyanyaecca-napaunenne-paketau-telekanalau-zala-1