Летнія вакацыі разам з ZALA!

Праводзьце летнія канікулы цікава і пазнавальна разам з ZALA!

Усе абаненты тарыфных планаў «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD», у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг «ЯСНА» і «Сямейны», могуць бясплатна карыстацца сэрвісам «Відэа па падпісцы».

У каталогу «Дзецям» сэрвісу «Відэа па падпісцы» прадстаўлена больш за 1000 адзінак кантэнту. Самыя маленькія гледачы і школьнікі з задавальненнем будуць бавіць час час разам з героямі любімых мультфільмаў і кінастужак. А многія мастацкія фільмы збяруць перад экранам усю сям"ю. Пацешныя сюжэты, смешныя сітуацыі, гісторыі пра сапраўднае сяброўства і неверагодныя прыгоды аб"яднаюць і дарослых, і дзяцей.

У каталогу «Дзецям» - шэсць падборак: «Саюзмультфільм», «мультсерыялы», «Анімацыя», «Анімэ», «Казкі», «Фільмы». У іх прадстаўлена багатая калекцыя мультфільмаў, кінакарцін і серыялаў на любы густ. Добрыя і займальныя фільмы, якія сталі класікай дзіцячага кіно, падораць шмат радасных эмоцый гледачам усіх узростаў.

Акрамя гэтага, у сэрвісе «Відэа па падпісцы» адкрыты свабодны доступ да каталогаў «Мастацкае кіно», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы».

Пераход да каталогаў сэрвісу ажыццяўляецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: «відэатэка» / «Відэа па падпісцы».


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/letniya-vakacyi-razam-z-zala