Адміністрацыйныя працэдуры для фізічных асоб

Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур утрымліваюцца ў Законе Рэспублікі Беларусь № 433-3 ад 28.10.2008 г. «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзянн (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №200)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.09.2021 г. № 548)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца РУП «Белтэлекам» у адносінах да фізічных асоб
Найменне адміністрацыйнай працэдурыАфармленне (рэгістрацыя пры першым звароце) льгот грамадзянам па аплаце за карыстанне кватэрным тэлефонам
Дакументы і (або) звесткі, якія падаюцца пры звароце*Заява
Пашпарт – для грамадзян РБ
Від на жыхарства ў РБ – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства
Дакумент, які пацвярджае права на льготы
Памер платы, якая бярэцца пры здзяйсненні адміністрацыйнай працэдурыбясплатна
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдурыу дзень падачы заявы
Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдурыу адпаведнасці з дагаворам
Куды неабходна звярнуццау службы продажу, якія прадастаўляюць паслугу «ўстаноўка тэлефона»

Заўвага: Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на льготы за карыстанне кватэрным тэлефонам (артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»):

1. Права на бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) маюць Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы.

2. Права на 50-працэнтную зніжку з платы за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных тэлефонных размоў) маюць:

2.1. Героі Сацыялістычнай Працы (акрамя названых у пункце 1), поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы;

2.2. удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

2.3. інваліды вайны;

2.4. асобы, узнагароджаныя ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

2.5. асобы, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог;

2.6. члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

2.7. асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

2.8. непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў);

2.9. інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з вынікамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

3.Працягласць тэлефонных размоў, якія прадастаўляюцца бясплатна або з 50-працэнтнай зніжкай у адпаведнасці з пунктамі 1 і 2 наступнага артыкула, вызначаецца Урадам Рэспблікі Беларусь. 

Анкета аб эфектыўнасці аказання адміністрацыйных працэдур


Source URL: https://www.beltelecom.by/administrativnye-procedury-dlya-fizicheskih-lic