Дастаўка тэлевізійнага сігналу
Для аператараў кабельнага тэлебачання РУП «Белтэлекам» прапануе паслугу па дастаўцы тэлевізійнага сігналу. Паслуга прадугледжвае арганізацыю канала сувязі да галаўной станцыі кабельнага аператара і перадачу сігналу тэлеканала з тым узроўнем якасці, з якім ён быў атрыманы ад праваўладальніка. РУП «Белтэлекам» ажыццяўляе дастаўку тых тэлевізійных каналаў, вяшчанне якіх ажыццяўляецца ў рамках аказання паслуг тэлебачання ZALA (ZALA.by).
Падставай для заключэння дагавора аб аказанні паслугі «Дастаўка тэлевізійнага сігналу» з'яўляецца наяўнасць у кабельнага аператара падпісанай дамовы з праваўладальнікам тэлевізійнага канала на права трансляцыі канала ў сетцы кабельнага тэлебачання.
Перадача тэлевізійнага сігналу ажыццяўляецца ў фармаце кадавання MPEG4.
Тарыфы на паслугі дастаўкі тэлевізійнага сігналу, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам | ||
Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года | ||
№ п/п |
Найменне паслугі |
Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў |
1 |
Прамая перадача тэлевізійнага сігналу на абсталяванне Зказчыка, усталяванае на плошчах абласных пунктаў выдзялення праграм або цэха міжгароднага тэлебачання філіяла "МС" (на адну адзінку канцавога абсталявання Заказчыка), у месяц |
|
1.1 |
аднаго тэлевізійнага канала ў SD фармаце |
47 |
1.2 |
аднаго тэлевізійнага канала ў HD фармаце |
71 |
2 |
Дастаўка тэлевізійнага сігналу па сетцы перадачы даных, у месяц |
|
2.1 |
аднаго тэлевізійнага канала ў SD фармаце |
64 |
2.2 |
аднаго тэлевізійнага канала ў HD фармаце |
106 |
Заўвагі:
1. У кошт паслугі дастаўкі тэлевізійнага сігналу па сетцы перадачы даных (пункт 2) не ўваходзіць кошт арганізацыі і эксплуатацыі фізічнай лініі, арганізаванай паміж вузлом сувязі і месцам знаходжання галаўной станцыі.
2. Аднаразовая плата за стварэнне канала сувязі для дастаўкі тэлевізійнага сігналу спаганяецца па тарыфах на паслугу «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу».
3. Паслуга прамой перадачы тэлевізійнага сігналу на абсталяванне Заказчыка, усталяванае на плошчах абласных пунктаў выдзялення праграм, прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
4. Пры дастаўцы тэлевізійнага сігналу канала, які ўваходзіць у агульнадаступны пакет тэлевізійных праграм, у фармаце SD, прымяняецца каэфіцыент 0,5 да тарыфаў, устаноўленых пунктамі 1.1 і 2.1.
5. Пры дастаўцы тэлевізійнага сігналу канала, які ўваходзіць у агульнадаступны пакет тэлевізійных праграм, у фармаце HD, прымяняецца каэфіцыент 0,35 да тарыфаў, устаноўленых пунктамі 1.2 і 2.2.
6. Тарыфы на паслугі дастаўкі тэлевізійнага сігналу, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.