| Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на тэлематычныя паслугі электроннай пошты і факсімільных паведамленняў |
| 1 | Гэтая Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на тэлематычныя паслугі электроннай пошты па пратаколе РОР3. |
| 2 | Тарыфы на тэлематычныя паслугі электроннай пошты па пратаколе РОР3 для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца згодна з заканадаўствам. |
| 3 | Плата за рэгістрацыю абанента электроннай пошты ўключае выдзяленне аднаго ўнікальнага адраса і пароля на паштовым серверы сеткі перадачы даных. |
| | За адкрыццё першай паштовай скрыні плата за рэгістрацыю абанента электроннай пошты не спаганяецца. |
| 4 | Абаненцкая плата за карыстанне паслугай электроннай пошты ўключае карыстанне «паштовай скрыняй» абанентам Інтэрнэт для атрымання пошты па пратаколе РОР3 і адпраўленне па пратаколе SMTP, падтрыманне «паштовай скрыні». Захоўванне інфармацыі ў «паштовай скрыні» не прадугледжваецца. Плата за трафік не спаганяецца. |