Аўтсорсінг ЦАВ

Аўтсорсінг ЦАВ - паслуга, якая дазваляе арганізаваць і падаць у карыстанне Заказчыку працоўныя месцы аператараў даведачна-інфармацыйнай службы на базе абсталявання Цэнтра абслугоўвання выклікаў РУП «Белтэлекам».

З дапамогай гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць прымаць тэлефонныя выклікі і аказваць даведачна-інфармацыйныя паслугі без неабходнасці закупкі спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу і яго абслугоўвання.

Аказанне паслугі «Аўтсорсінг ЦАВ» ўключае наступныя сэрвісы (ўключана ў кошт):

- стварэнне аддаленых працоўных месцаў аператараў з выдзяленнем карыстальніцкіх акаўнтаў (да 2 акаўнтаў на 1 працоўнае месца);

- прадастаўленне статыстычных даных;

- арганізацыя і эксплуатацыя канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка (з прадастаўленнем неабходнага канцавога абсталявання: ADSL і SDSL мадэмы, ONT);

- арганізацыя чаргі выклікаў з іх пераразмеркаваннем паміж аператарамі створанай службы.

За дадатковую плату Заказчыку могуць быць прадастаўленыя:

- паслугі па прадастаўленні разгорнутай статыстыкі працы службы;

- стварэнне IVR-меню па базавых схемах арганізацыі або галасавога паведамлення (прывітання), як з выкарыстаннем аўдыёзапісу Заказчака, так і па тэкстах Заказчыка.

Тарыфы

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслуг
Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў

3

Аўтсорсінг ЦАВ

 

3.1

абанементная плата за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц

197,00

3.2

запіс / перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення

13,00

3.3

стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню

68,12

3.4

прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных даных з перадачай па электроннай пошце, у месяц за кожную форму

9,60

 

Заўвагі.

 

1.

Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам.

 

2.

У абанементную плату за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы па п.3.1 уключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка.

 

3.

Пры арганізацыі новага лінейнага падключэння для аказання паслугі Аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) бярэцца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

 

4.

Па п.3.4 плата бярэцца за кожную статыстычную форму паасобку.

 

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/outsourcing-of-call-centers