Рэгата ў Заслаўі і паспяховая праверка сістэм: адбыліся тэставыя спаборніцтвы да II Еўрапейскіх гульняў

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі адбыўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. Міжнародныя тэставыя спаборніцтвы да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года аб'ядналі наймацнейшых айчынных байдарачнікаў і канаістаў - прэтэндэнтаў на ўдзел у маючым адбыцца мультыспартыўным форуме.

Падчас чэмпіянату праходзіла тэставанне працы ўсіх службаў, якія будуць задзейнічаны і пры правядзенні спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па веславанні на байдарках і каноэ. Кампанія «Белтэлекам» як Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў прыняла ўдзел у праверцы гатоўнасці аб'екта. У прыватнасці, былі пратэставаны электронныя сістэмы фіксацыі вынікаў, праца прэс-цэнтра і іншыя сістэмы.

Удзельнікі спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ мультыспартыўнга форуму разыграюць 16 камплектаў узнагарод - па 8 у мужчын і жанчын. Плануецца, што барацьбу за іх з 25 па 27 чэрвеня павядуць 350 спартсменаў.

У перыяд з 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні - міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У найбуйнейшым спартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах).

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску https://minsk2019.by/ru .


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/regata-u-zaslaui-i-paspyakhovaya-praverka-sistem-adbylisya-testavyya-spabornictvy-da-ii