«Белтэлекам» правёў бізнес-прэзентацыю тэлекамунікацыйных паслуг

У Мар'інай Горцы прайшла бізнес-прэзентацыя для карпаратыўных кліентаў. Спецыялісты Пухавіцкага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" пазнаёмілі прадстаўнікоў дзелавых колаў рэгіёну з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для павышэння эфектыўнасці працы.

Кампанія «Белтэлекам» прапануе шырокі пералік прадуктаў для бізнесу. Нашы карпаратыўныя кліенты ўжо ацанілі перавагі такіх запатрабаваных паслуг, як «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», «Відэаканферэнцыя», «SMS-рассылка» і інш.

Увагу аўдыторыі прыцягнула новая паслуга «Відэакантроль». Яна дазваляе атрымаць выдалены кругласутачны доступ да відэаінфармацыі з розных аб'ектаў карпаратыўнай нерухомасці. Камеры могуць быць устаноўлены ўнутры офісных або вытворчых памяшканняў, на паркоўках і прылеглых тэрыторыях. З улікам пажаданняў кліента спецыялісты «Белтэлекама» гатовыя рэалізаваць сістэму відэакантролю, уключаючы мантаж, наладку, прадастаўленне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку. Прадугледжана магчымасць загрузкі і захоўвання запісанай відэаінфармацыі на тэрмін да 30 сутак.

Сёння кампанія актыўна развівае валаконна-аптычныя сеткі для карпаратыўнага сектара. Сучасная тэхналогія дазваляе поруч з такім звыклым наборам паслуг, як інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, атрымаць цэлы шэраг высокатэхналагічных рашэнняў. Улічваючы цікавасць з боку бізнэс-сегмента, «Белтэлекам» прапануе будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі з магчымасцю рэалізацыі «пад ключ».

Папулярным рашэннем для арганізацыі працы ў сучасным офісе сталі пакеты тэлекамунікацыйных паслуг «Бізнес-кейс 35» і «Бізнес-кейс 100».

Удзельнікі мерапрыемства цікавіліся таксама магчымасцю падключэння паслуг, іх характарыстыкамі, сцэнарамі выкарыстання. Па агульным меркаванні, сустрэча атрымалася інфарматыўнай, плённай і карыснай.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/beltelekam-pravyou-biznes-prezentacyyu-telekamunikacyynykh-paslug