Падзяліцца меркаваннем пра якасць працы дзяржарганізацый можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

 

Партал - гэта сучасны інструмент, які прадастаўляе магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

 

Ён фарміруецца на аснове адзнак рэйтынг дзяржаўных арганізацый, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу.

 

Як фарміруецца рэйтынг арганізацый?

 

Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове адзнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для ажыццяўлення ацэнкі прадастаўляецца на партале праз выкарыстанне аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару патрэбнай арганізацыі і націсканне кнопкі «Ацаніць». Для кожнай запоўненай анкеты разлічваецца сярэдняя адзнака па ўсіх змешчаных у ёй крытэрах. Выніковай ацэнкай арганізацыі з'яўляецца ўсярэдненая адзнака па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да дадзенай арганізацыі. У выніку такія ацэнкі фарміруюць рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва на партале.

 

Даведацца больш аб прызначэнні партала, рэгістрацыі і запаўненні анкеты, а таксама атрымаць адказы на іншыя пытанні можна ў раздзеле «Аб партале».

 

Відэаролік пра Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый:

 

https://www.youtube.com/watch?v=ctWhrwg0vHM

 


Источник: http://www.beltelecom.by/news/main/padzyalicca-merkavannem-pra-yakasc-pracy-dzyarzharganizacyy-mozhna-na-partale-reytyngavay