Даніну павагі слову і духоўнасці ад Гродзенскіх сувязістаў ...

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. У аснову свята закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы. Беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным Полацку. У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства праходзіў у адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны - у Cлониме. У Дзень беларускага пісьменства мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто заклаў аснову кнігадрукавання, ствараючы ў Беларусі асветніцкія цэнтры, хто ўпрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.

Дзень пісьменства - гэта перш за ўсё свята, якое адкрылася ўрачыстай цырымоніяй з уручэннем першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла акцыя «Мая Радзіма Беларусь», на якой першакласнікам Слонімскага раёна уручалі падарункі ад Прэзідэнта нашай краіны.

На цэнтральнай плошчы разгарнуўся фестываль кнігі і прэсы. Можна было наведаць выставы кніг, фотаздымкаў і іншых экспанатаў, звязаных з імёнамі пісьменнікаў. Пасядзець ва ўтульным, дагледжаным, прыгожым парку і даслаць свае фатаграфіі сябрам і знаёмым па інтэрнэт дзякуючы доступе ў глабальную сетку па бесправадной тэхналогіі Wi-Fi. Пра гэта паклапаціўся найбуйнейшы аператар сувязі - кампанія «Белтэлекам», прадстаўленая Слонімскім занальным вузлом электрасувязі Гродзенскага філіяла.

Выстава рамёстваў - адна з асаблівасцяў Дня пісьменства. Кожны год беларускія майстры прыязджаюць на свята і паказваюць свой майстар-клас па народным ткацтву, ганчарству, пляценні з прыродных матэрыялаў, лозапляценню, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперай. У святочным мерапрыемстве актыўны ўдзел прымалі прадпрыемствы розных сфер дзейнасці. І, вядома, ва ўсім гэтым святочным строі ярка і маляўніча з гонарам і годнасцю разгарнуўся павільён «Белтэлекам».

Калі дзень пісьменства адкрыўся ўрачыстай цырымоніяй ўручэння першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, то экспазіцыя «Белтэлекам» ўрачыста адкрылася з уручэння дыплома за 1 000-му абаненту тарыфнага плану «ЯСНА 100». Ім стала жыхарка Слоніма Святлана Пятроўская.

Павіншавалі шчасліўку дырэктар Гродзенскага філіяла «Белтэлекам» Віктар Мацвееў і начальнік Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла. Шчаслівая ўладальніца ганаровага «звання» 1 000-га абанента прымаць падарункі прыйшла са сваімі дзецьмі - дачкой і двума сынамі.

Віктар Уладзіміравіч адзначыў, што гэта вельмі сімвалічна - пакеты паслуг «ЯСНА» - сямейныя, кожны знойдзе тут нешта для сябе: для дзяцей - вялікі выбар каналаў з мультфільмамі, для мужчын - спартыўныя каналы, а для жанчын - велізарны набор каналаў з фільмамі , кулінарнымі сакрэтамі і г.д.

- Нам з мужам спадабалася тое, што цяпер, калі хочаш паглядзець тую ці іншую тэлеперадачу, ня трэба бегчы да тэлевізара ў пэўны час. Можна скарыстацца інтэрактыўнымі функцыямі ZALA. Кіраванне тэлепраглядам - выдатная функцыя. А дзеці задаволеныя вялікай колькасцю каналаў. Кожны ужо абраў для сябе любімы, а мы - дарослыя ацанілі высакахуткасны інтэрнэт ад «Белтэлекам» - падзялілася Святлана.

Спецыялісты кампаніі з вялікай радасцю і энтузіязмам, з прафесіяналізмам і любоўю да нашай кампаніі прадэманстравалі самыя папулярныя паслугі: «Разумны дом», «Відэакантроль», высакахуткасны інтэрнэт byfly, лічбавае інтэрактыўнае / эфірнае тэлебачанне ZALA, SMART-ZALA, «Бацькоўскі кантроль», « антывірусная ахова», а таксама мабільны дадатак "Мой Белтэлекам" і іншыя дадатковыя сэрвісы і паслугі, якія прадстаўляюцца кампаніяй «Белтэлекам».

Вялікай папулярнасцю ў працы стэнда сярод наведвальнікаў выставы карыстаўся сэрвіс «Караоке» ад лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Кожны жадаючы мог узяць мікрафон у рукі і адчуць сябе ў ролі эстраднага спевака. Жывую цікавасць з боку юнага пакалення сланімчан выклікала ўнікальная магчымасць з'яўлення на скуры мастацкга роспісу ў выглядзе рознакаляровых матылькоў, любімых мультыплікацыйных персанажаў.

Надаў асаблівасці выставачнаму стэнду "Белтэлекам" і падтрымліваў святочную тэму дня гістарычны экспанат у выглядзе друкарскай пішучай машынкі, на якой ствараў свае шэдэўры вялікі ураджэнец Гродзеншчыны Апанас Цыхун. Вядомы паэт, пісьменнік, аўтар шматлікіх кніг, краязнаўца, фалькларыст, заслужаны настаўнік Беларусі, актыўны грамадскі дзеяч, казачнік, музыкант, скрыпач. Яго імя ўвайшло ў Энцыклапедыю гісторыі нашай краіны.

Менавіта ён напісаў верш «Родная мова»

О, матчына мова! Крывіцкая мова!

У роднай старонцы красе, маладзей!

Хоць нелюдзі сыкаюць, ладзяць аковы,

А ты нам на славу звіні, прыгажэй!

Хай злыдні лютуюць, грымяць навальніцы

Цябе не заглушаць, ніколі, о не,

Бо выткана ты нам са звону крыніцаў,

Дзе сын Беларусі спрадвеку жыве ...

Гэты экспанат быў нам ласкава прадастаўлены сваякамі Апанаса Цыхуна.

Усё гэта дазволіла ўзмацніць атмасферу свята, прыцягнуць увагу да паслуг «Белтэлекам». На думку жыхароў Слоніма і гасцей свята наш удзел стаў для іх знамянальнай і яркай падзеяй. Свае словы падзякі яны выказвалі ў вершах, якія адразу пад бурныя апладысменты гледачоў дэкмаравалі каля нашага стэнда.

Белтэлекаму слава!

Слава iнтэрнэту!

Без iх жыцце мне - не жыцце!

Крынiца ведаў, радасцi крынiца

I шасця пачуццё.

Калi я на канапе дома,

А iнтэрнэт, ды не абы якi

А ад Белтэлекама ...

Свята прайшло і паказала, што Гродзенскія сувязісты на высокім прафесійным узроўні правялі падрыхтоўку і ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, і яшчэ раз падкрэсліла актуальнасць слоў з нашага Гімна:

Белтелеком – мы такие разные.

Белтелеком в будни и в праздники.

Мы вместе или далеко.

Но так надежно и легко.

На связи с жизнью – Белтелеком!

 

Гістарычная даведка:

Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. У дакументальных крыніцах ён упершыню згадваецца пад 1252 годам (Іпацьеўскі летапіс), аднак крэпасць на гэтым месцы, мяркуючы па ўсім, існавала задоўга да гэтага - ва ўсякім выпадку, археолагі сцвярджаюць, што яна паўстала не пазней 1036 года. Мяркуецца, што назва горада пайшла ад слова «УСЛОН», «УСЛОН» - гэта значыць «заслона», «умацаванне».

Сярэднявечная гісторыя Слоніма недастаткова даследавана, аднак вядома, што ў XIII стагоддзі ён увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага, а ў 1410 годзе слонімская харугва (полк) брала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1531 годзе Слонім атрымаў магдэбургскае права, а ў 1586 годзе ім стаў валодаць Леў Сапега - у будучыні вялікі гетман Вялікага княства Літоўскага. У 1591 годзе кароль Жыгімонт II Ваза надаў Слоніму герб: залаты леў з падвоеным срэбным крыжам на блакітным полі.

Ужо ў XVII стагоддзі Слонім набыў непаўторнае архітэктурнае аблічча, якое шмат у чым фармавалі пабудаваныя ў ім манастыры і храмы.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/grodno/daninu-pavagi-slovu-i-dukhounasci-ad-grodzenskikh-suvyazistau