У «Белтэлекаме» прайшоў рэспубліканскі конкурс "Лепшы прадавец»

Для павышэння майстэрства супрацоўнікаў камерцыйных службаў і службаў продажаў, стымулявання іх творчых здольнасцяў і дзелавой актыўнасці кампанія «Белтэлекам» штогод праводзіць конкурс «Лепшы прадавец».

 

У 2019 годзе лепшыя спецыялісты сустрэліся ў г. Нясвіжы, каб пазмагацца за перамогу. Трэба адзначыць, што канкурэнцыя была высокай, бо ў рэспубліканскім фінале прымалі ўдзел толькі тыя супрацоўнікі, якія сталі пераможцамі або прызёрамі абласных этапаў.

 

Журы вызначала лепшых прадаўцоў у наступных намінацыях:

 

- «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне ключавых кліентаў)»;

 

- «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне юрыдычных асобаў)";

 

- «Лепшая каманда па працы з карпаратыўнымі кліентамі»;

 

Ацэньваючы удзельнікаў, суддзі ўлічвалі многія параметры, у ліку якіх веданне паслуг кампаніі, валоданне сучаснымі тэхналогіямі продажаў, уменне аргументаваць і пераконваць. Дадатковыя балы канкурсанты атрымлівалі за нестандартнасць рашэнняў і здольнасць прымяняць рацыянальныя прыёмы. У камандным конкурсе дэманстравалася прамоўніцкае мастацтва лідэра, здольнасці ўдзельнікаў за кароткі час прыдумаць эфектыўны старт-ап на аснове прапанаваных даных.

 

Узнагароджваючы пераможцаў, кіраўніцтва кампаніі падзякавала канкурсантам за аддачу і ініцыятыўнасць. Дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня адзначыў, што адной з галоўных вартасцяў такога мерапрыемства з'яўляецца ўзаемадзеянне супрацоўнікаў розных філіялаў кампаніі і абмен вопытам. А магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам наўпрост і падзяліцца сваімі ідэямі стымулюе развіццё прадпрыемства ў цэлым.

 

Па выніках конкурсу, у намінацыі «Лепшы спецыяліст па працы з кліентамі (прыцягненне ключавых кліентаў)» перамогу атрымала Алена Якаўлева (Мінскі філіял), другое месца заняў Аляксандр Чарняўскі (філіял «МГТС»), а Вадзім Бандарэнка (філіял «МГТС») замкнуў тройку лідэраў.

 

Ганна Паўлава (Віцебскі філіял) стала «Лепшым спецыялістам па працы з кліентамі (прыцягненне юрыдычных асобаў)", яе калега Ганна Ламанос (Брэсцкі філіял) заняла другое месца, а Таццяна Капытка (Мінскі філіял) стала трэцяй.

 

Лепшай камандай па працы з карпаратыўнымі кліентамі журы назвала каманду філіяла «МГТС». Гомельскі філіял заняў другое месца, на трэцім - спецыялісты Віцебскага філіяла.

 

Для ўсіх удзельнікаў конкурс - гэта важны прафесійны этап, які дазволіў атрымаць шмат новых ведаў, пазнаёміцца з дасягненнямі і вопытам лепшых спецыялістаў кампаніі. І, вядома ж, конкурс стаў выдатнай пляцоўкай для гутарак у коле калег і аднадумцаў, што, несумненна, дасць стымул далейшаму развіццю, творчай і плённай працы.

 

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу, жадаем новых яркіх перамог і прафесійных здзяйсненняў!


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-beltelekame-prayshou-respublikanski-konkurs-lepshy-pradavec