Папярэдне аплачаныя званкі (ТСІС)

Тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі (ТСІС) - гэта магчымасць здзяйсняць міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні па папярэдняй аплаце.

Дадзеная паслуга дазваляе ажыццяўляць званкі па любых накірунках нават пры закрытым выхадзе на “8” (заблакаваных выходных міжгародніх і міжнародных напрамках).

Да паслуг "Тэлефоннага сэрвіса інтэлектуальнай сеткі" адносяцца:

  • Сэрвісныя тэлефонныя карты (СТК) – карты папярэдняй аплаты тэлефонных злучэнняў.
  • Абаненцкі рахунак (АР) – паслуга, якая дазваляе ажыццяўляць званкі па раней аплачанаму рахунку з пэўнага нумара тэлефона, пры гэтым карыстальніку не патрабуецца ўводзіць дадатковы PIN-код.
  • Картачны рахунак (КР) – паслуга, якая дазваляе карыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па раней аплачанаму рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).
  • Беларусь Дырэкт – прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэдне аплачаных Сэрвісных тэлефонных картах (СТК) і «Картачнаму рахунку».

Перавагі паслуг:
- адзіны па Рэспубліцы Беларусь скарочаны нумар доступу "176"
- 30-секундная тарыфікацыя
- тэлефанія па пратаколе IP
- кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл. 8 805 100 4444)

Пры ажыццяўленні выкліку на нумар 176 (ці нумары 8-805-100-4040 (4242) (Рус.), 8-805-100-2020 (Eng.), 8-805-100-4444) на сетцы РУП «Белтэлекам» спаганяецца пачасовая аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння (за выключэннем абанентаў пакетаў паслуг, дзе ўсе злучэнні ў межах сеткі РУП «Белтэлекам» ажыццяўляюцца без збірання дадатковай платы). Пры доступе да службы па нумарах 176, 8-805-100-4040 (4242), 8-805-100-2020, 8-805-100-4444 абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі спаганяецца аплата па тарыфах аператара мабільнай сеткі.

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах


Source URL: https://www.beltelecom.by/private/telephony/prepaid-calls