Беларуская тэнісная федэрацыя выказала падзяку кампаніі «Белтэлекам»

Другі год запар Беларуская тэнісная федэрацыя праводзіць урачыстую цырымонію ўручэння прэміі «Тэніс. Вынікі».
 
У гэтым годзе гэта падзея супала са знамянальнай датай - 40-годдзем Палаца тэніса. Святочнае мерапрыемства аб'яднала спартсменаў, трэнерска-выкладчыцкі склад, шматлікіх партнёраў і гасцей.
 
Словы падзякі ад Беларускай тэніснай федэрацыі прагучалі ў адрас арганізацый, без непасрэднага ўдзелу якіх развіццё і папулярызацыя тэніса ў Рэспубліцы Беларусь была б немагчымая. У іх ліку - РУП «Белтэлекам». Наша кампанія адзначана падзякай Беларускай тэніснай федэрацыі за плённую працу, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю тэніса і здаровага ладу жыцця, а таксама падтрымку развіцця тэніса ў Рэспубліцы Беларусь.

Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/belaruskaya-tenisnaya-federacyya-vykazala-padzyaku-kampanii-beltelekam