Элітны нумар

Услуга «Элитный номер» - магчымасць выбару свабоднага абаненцкага нумара з пераліку даступных для падключэння ў межах мясцовай тэлефоннай сеткі або ў адпаведнасці з умовамі выдзялення нумароў у рамках асобных паслуг.
Паслуга прадастаўляецца як пры першапачатковым падключэнні да тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам», так і ў выпадку калі абанент жадае змяніць раней выдзелены для яго нумар. Кошт выбару нумара залежыць ад яго ўзроўню.

Уся нумарацыя існуючай сеткі РУП "Белтэлекам" падзяляецца на чатыры ўзроўні:

1 узровень нумароў –5–7 аднолькавых лічбаў нумара запар, або 4 апошнія лічбы роўныя нулю, або набор аднолькавых лічбаў з разрывам, або дзве групы з 4 і 2–3 аднолькавых лічбаў (прыклады для г. Мінска: 2222222, 2470000, 2223222, 3333555).

2 узровень нумароў – адолькавыя 4 апошнія лічбы або 4 першыя лічбы, або набор чатырох аднолькавых лічбаў з разрывам, або 3 апошнія лічбы роўныя нулю, або ўсе лічбы супадаюць папарна, або 2 тройкі аднолькавых лічбаў, або люстраны нумар, або 2–3 лічбы супадаюць і 4 супадаюць папарна, або 2 соценныя лічбы (прыклады для г. Мінска: 2065555, 2233322, 2985000, 2989898, 2333444, 3200023, 2225353, 2100400).

3 узровень нумароў – аднолькавыя 3 апошнія лічбы або лічбы супадаюць папарна (2 пары), або лічбы супадаюць па тройцы, або лічбы па парадку (прыклад для г. Мінска: 2067111, 2061515, 2065065, 2345678);

4 узровень нумароў – гэта ўсе іншыя нумары, якія не адносяцца да трох вышэй пералічаных узроўняў.

Тарыфы на паслугу «Элітны нумар» 
для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

Узроўні

Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 

Выбар нумару:

 

1 узроўню

75,00

2 узроўню

50,00

3 узроўню

25,00

Любога іншага 15,00

Source URL: https://www.beltelecom.by/private/telephony/additional-services/vip