У інтэрактыўным ТБ ZALA абноўлены каталогі «Відэа па запыце»

Паважаныя абаненты!

У каталогах сэрвісу «Відэа па запыце» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA з'явіліся новыя фільмы. Для зручнасці карыстальнікаў і абноўленыя каталогі, і навінкі ў іх падсвечваюцца чырвоным колерам.

Новыя кінастужкі дададзены ў каталогі «Навінкі», «Дзецям», «Камедыя», «Меладрама» і інш.

«Відэа па запыце» дае абанентам магчымасць кругласутачнага доступу да каталога аўдыявізуальных твораў. Пераход да каталога ажыццяўляецца з галоўнага меню паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: актуальны пералік відэаматэрыялаў прадстаўлены ў закладцы «відэатэка» у закладцы «Фільмы».

Сэрвіс даступны абанентам усіх базавых пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Плата за карыстанне відэаматэрыялам спаганяецца аднаразова за кожную адзінку відэаматэрыялу.
 
Прыемнага прагляду!

 


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/u-interaktyunym-tb-zala-abnouleny-katalogi-videa-pa-zapyce