Відэакантроль
Калі Вы развіваеце бізнэс і жадаеце трымаць усё пад кантролем, то абавязкова задумаецеся, як падключыць сістэму відэаназірання, які камплект відэаназірання выбраць і колькі купіць відэакамер.
У вашага прадпрыемства размеркаваная структура, на вытворчасці шмат аб'ектаў, крамы і склады ў розных кропках горада? Ці вы проста хочаце быць упэўненым, што ў вашым офісе ўсё ў парадку? Выдатны варыянт для вас - паслуга “Відэакантроль” для юрыдычных асоб. Гэта рашэнне па арганізацыі кругласутачнага кантролю за тым, што адбываецца на тэрыторыі прадпрыемства. Вам не прыйдзецца выдаткоўваць сродкі, каб купіць камеру відэаназірання, і час, каб усталяваць камплект відэаназірання. Усе работы па ўстаноўцы абсталявання ажыццяўляюцца сіламі РУП "Белтэлекам", а відэакамеры прадастаўляюцца бясплатна на тэрмін дзеяння дагавора.
Юрыдычныя асобы, якія падключыліся да паслугі «Ваідэакантроль», атрымаюць:
l сістэму відэаназірання «пад ключ» з улікам індывідуальных пажаданняў заказчыка (уключаючы стварэнне сістэмы відэаназірання, настройку, прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку);
l магчымасць аддаленага доступу да відэаінфармацыі;
l доступ да анлайн-відэа і архіва відэазапісаў за апошнія 30 сутак, магчымасць самастойнай хуткай выгрузкі запісаных відэаролікаў;
l доступ да відэаінфармацыі прадастаўляецца з дапамогай трох відаў доступу: праграмны кліент, web-партал і мабільны дадатак;
l шматфункцыянальны праграмны кліент і web-партал, з дапамогай якіх магчыма фарміраваць раскладкі відэакамер, пабудовы відэасцен і размежавання доступу да відэаінфармацыі;
l абароненыя сеткі перадачы відэаінфармацыі і надзейнае «воблачнае» сховішча.
Асаблівасці паслугі
Для падключэння паслугі неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі. Спецыялісты «Белтэлекам» правядуць абследаванне аб'екта і прапануюць аптымальныя варыянты размяшчэння відэакамер унутры і звонку будынка, а таксама працоўных месцаў для прагляду відэаінфармацыі. Пасля ўзгаднення схемы размяшчэння відэакамер спецыялісты РУП «Белтэлекам» выканаюць пракладку ўсіх неабходных камунікацый, устаноўку відэакамер і іншага абсталявання для паслугі, а таксама настройку праграмнага забеспячэння на працоўных месцах.
У залежнасці ад пажаданняў заказчыка магчымы прагляд відэаінфармацыі з усіх камер (у тым ліку з тэрытарыяльна аддаленых аб'ектаў) у рамках аднаго працоўнага месца, ці стварэнне мноства працоўных месцаў з правамі доступу да відэакамер канкрэтных аб'ектаў.
У любы момант па жаданні кліента можна ўсталяваць дадатковыя відэакамеры або перамясціць існуючыя.
Спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое прадастаўляецца, дазваляе:
l праглядаць відэаінфармацыю ў рэжыме рэальнага часу;
l атрымліваць доступ да архіва з усіх устаноўленых відэакамер за апошнія 30 сутак;
l кіраваць раскладкамі відэакамер (ад адной да 25-ці відэакамер) на адным экране (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
l фарміраваць відэасцены і мульціэкранныя канфігурацыі (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
l ствараць дадатковых карыстальнікаў (у рамках web-партала);
l кіраваць хуткасцю перамоткі і перыядамі прагляду;
l выгружаць відэаролікі патрэбнай працягласці на любы носьбіт (у рамках праграмнага кліента і web-партала).
Доступ пасля падключэння і актывацыі паслугі ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэквізітаў доступу любым даступным чынам: праз web-партал па адрасе https://myvideo.beltelecom.by/login , праз праграмны кліент (спампаваць можна па адрасе https://myvideo.beltelecom.by/download ), альбо на мабільнай прыладзе з аперацыйнай сістэмай Android або iOS праз дадатак «Відэакантроль».
Спампаваць для Android .
Спампаваць для iOS .
Калі арганізацыя з'яўляецца ўласнікам або арандуе памяшканне ў шматкватэрным жылым доме, ці з'яўляецца кіруючай або эксплуатуючай арганiзацыяй жылога фонду, то ёй можа быць прадастаўлены доступ да прагляду інфармацыі з ужо устаноўленых відэакамер у памяшканнях шматкватэрнага жылога дома.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Відэакантроль» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі
Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслуг электрасувязі «Відэаконтроль»
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | ||
Тарыфы на паслугу электрасувязі "Відэакантроль" | ||
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года | ||
№ п/п | Найменне паслуг | Тарыф, рублёў, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, без уліку ПДВ |
1 | Прадастаўленне доступу да паслугі відэакантролю, за адну камеру | 60,00 |
2 | Базавыя тарыфныя планы, у месяц за адну камеру з дазволам: | "Відэакантроль бізнэс" |
2.1 | 1,3 Мпiкс | 16,20 |
2.2 | 2 Мпiкс | 19,60 |
2.3 | 4 Мпiкс | 35,00 |
2.4 | 6 Мпiкс | 50,00 |
2.5 | 8 Мпiкс | 60,00 |
2.6 | За рэквізіты доступу да камер, у месяц | "Відэакантроль квартал" |
19,60 | ||
3 | Дадатковыя паслугі: | |
3.1 | Пераўсталёўка адной камеры | 34,00 |
3.2 | Прадастаўленне канала да сервера відэакантролю для прагляду відэаінфармацыі: | |
3.2.1 | арганізацыя канала доступу | 30,00 |
3.2.2 | пры арганізацыі канала з прапускной здольнасцю: | |
3.2.2.1 | 5 Мбiт/с | 11,00 |
3.2.2.2 | 10 Мбiт/с | 16,00 |
3.2.2.3 | 50 Мбiт/с | 66,00 |
3.2.2.4 | 100 Мбiт/с | 125,00 |
3.2.2.5 | звыш 100 Мбіт/с за кожны 1 Мбіт/с звыш п. 3.2.2.4 | 1,15 |
3.3 | Запіс і прайграванне гуку, за адну камеру ў месяц | 1,80 |
3.4 | Прадастаўленне аднаго камплекта карыстацкіх рэквізітаў доступу для прагляду відэаінфармацыі, у месяц | 1,00 |