Далучайцеся да вялікага спартыўнага свята - II Еўрапейскіх гульняў - разам з «ЯСНА»!

 

Усяго некалькі дзён засталося да пачатку II Еўрапейскіх гульняў - самай маштабнай і яркай спартыўнай падзеі года!

 

РУП «Белтэлекам» з'яўляецца Нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў і прапануе далучыцца да вялікага спартыўнага свята разам з «ЯСНА».

 

Назірайце за ходам азартнай барацьбы, знаходзячыся ў сельскай мясцовасці і на дачы, з дапамогай эфірнага ТБ. Для дамашняга прагляду гульняў выдатна падыдзе інтэрактыўнае тэлебачанне. А SMART ТБ дазволіць глядзець спартыўныя паядынкі на экране вашай мабільнай прылады ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт.

 

Кожны глядач знойдзе сваё тэлебачанне ў пакетах паслуг «ЯСНА». З «ЯСНА» вы зможаце сачыць за спаборніцтвамі II Еўрапейскіх гульняў, дзе б вы ні знаходзіліся!

 

У перыяд з 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні - міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У найбуйнейшым спартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах).

 

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску https://minsk2019.by/ru .


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/daluchaycesya-da-vyalikaga-spartyunaga-svyata-ii-eurapeyskikh-gulnyau-razam-z-yasna