Відэаканферэнцыя

Паслуга Відэаканферэнцыя – гэта паслуга электрасувязі па абмене галасавымі паведамленнямі і відэаінфармацыяй у рэальным часе паміж двума і больш карыстальнікамі.
У рамках паслугі Заказчык мае магчымасць запланаваць і арганізаваць відэаканферэнцыю, з розным пашырэннем відэавыяў у залежнасці ад тыпу доступу да сервера паслугі, які выкарыстоўваецца (злучэнне па каналах перадачы дадзеных), і аканечнага тэрмінальнага абсталявання,  на пэўны час, як у рэжыме самаабслугоўвання, так і пры адміністравання аператарам.
У залежнасці ад патрэб заказчыка РУП «Белтэлекам» можа прапанаваць студыі разнастайнай камплектацыі:

  • базавай
  • пашыранай

У кожным абласным цэнтры есць у наяўнасці камфартабельная абсталяваная студыя, якая можа змясціць значную колькасць удзельнікаў.
Удзельнікі кожнай студыі маюць магчымасць адначасова бачыць і чуць сваіх калег, якія сабраліся ў іншых абласных цэнтрах.
«Белтэлекам» гатовы арганізаваць па ўказаным Вамі адрасе падключэнне Вашай студыі, абсталяванай неабходнай відэаапаратурай, да сістэмы відэаканферэнцыі РУП «Белтэлекам» для правядзення рэгулярных сеансаў.
Таксама магчыма арганізаваць правядзенне разавага выязднога сеансу ў любым зручным для Вас месцы (Вашым офісе, выставачным павільене, пансіянаце, офісе Вашага кліента і г.д.). Для правядзення такіх відэаканферэнцый РУП «Белтэлекам» мае магчымась прапанаваць у карыстанне неабходнае абсталяванне з абслугоўваючым персаналам.
У адной канерэнцыі магчыма любая камбінацыя з падключэннем студый РУП «Белтэлекам» і студый заказчыка, а таксама магчыма спалучэнне ў адной канферэнцыі крыніц відэасігнала рознага пашырэння.
Сучаснае абсталяванне, лініі і тэхналогіі дазволілі арганізаваць мноства варыянтаў падключэння.
У кожным асобным выпадку патрабуецца ўдакладненне тэхнічнай магчымасці.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі Відэаканферэнцыя магчыма азнаеміцца ў Парадку аказання паслугі.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ВІДЭАКАНФЕРЭНЦЫІ,
ЯКІЯ АКАЗВАЮЦЦА ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАМ

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў

1. Правядзенне відэаканферэнцыі, за кропку падключэння (па падпісцы, у студыі заказчыка), з пашырэннем відэасігналу, у месяц  
1.1 SD 480p (848x480) 105,00
1.2 HD 720p (1280x720) 200,00
1.3 HD 1080p (1920x1080) 400,00
2 Правядзенне (разавае) відэаканферэнцыі за кропку падключэння з пашырэннем відэасігналу

за 1 гадзіну 

наступныя
15 хвілін
звыш гадзіны
2.1 SD 480p (848x480)

6,30

0,28
2.2 HD 720p (1280x720)

7,80

0,60
2.3 HD 1080p (1920x1080)

10,50

1,20
3.1 Прадастаўленне абсталявання студыі аператара для правядзення відэаканферэнцыі, за гадзіну:  
3.1.1 у базавым варыянце

55,00

10,00
3.1.2 у пашыраным варыянце 65,00 12,00
3.2 Прадастаўленне ў карыстанне тэрмінала відэаканферэнцсувязі, за гадзіну 25,00 0,48
3.3 Прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання (тэрмінал, аўдые і відэа) РУП "Белтэлекам" за гадзіну 35,00 0,58
3.4 Прадастаўленне пашыранага камплекта абсталявання РУП "Белтэлекам" за гадзіну 95,00 0,83
3.5 Суправаджэнне сеанса відэаканферэнцыі спецыялістам РУП "Белтэлекам" (у студыі заказчыка), за гадзіну 30,00
4. Прадастаўленне канала доступу да сервера відэаканферэнцыі за кожную кропу падключэння, у месяц  
4.1 для паслугі з пашырэннем вдэасігналу SD 480p 8,40
4.2 для паслугі з пашырэнне відэасігналу HD 720p 10,40
4.3 для паслугі з пашырэннем відэасігналу HD 1080p 18,60
Заўвагі
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы устаноўлены без падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць збіраецца згодна з заканадаўствам.
Тарыфы на паслугі відэаканферэнцыі ўстаноўлены за правядзенне сеансу з адной кропкі.
Пры правядзенні відэаканферэнцыі са студый Заказчыка з выкарыстаннем абсталявання Заказчыка, неабходна выкананне тэхнічных патрабаванняў РУП "Белтэлекам" да арганізацыі студыі.
Тарыфы на паслугі відэаканферэнцыі не ўключаюць кошт суправаджэння сеансу відэаканферэнцыі ў студыях Заказчыка спецыялістамі РУП "Белтэлекам". Неабходнасць і працягласць суправаджэння сеансу відэаканферэнцыі спецыялістамі РУП "Белтэлекам" у студыях (на плошчах) Заказчыка вызначаецца Заказчыкам.
З арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, пры правядзенні відэаканферэнцсувязі спаганяецца плата ў памеры 60 працэнтаў ад тарыфаў, устаноўленых пунктамі 1 і 3.
У кошт відэаканферэнцсувязі не ўключаны кошт арганізацыі і выкарыстання каналаў сувязі.
Установачная плата за арганізацыю канала доступу да сервера відэаканферэнцыі за кожную кропку падключэння студыі Заказчыка спаганяецца згодна з Тарыфамі на паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам".

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/videoconferencing