SMS-апавяшчэнне нагадае пра неабходнасць папоўніць баланс

Паважаныя абаненты! Для максімальна камфортнага карыстання паслугамі кампаніі «Белтэлекам» мы прапануем падключыць «SMS-апавяшчэнне пра набліжэнне да парога адключэння».

У рамках паслугі * карыстальнікі інтэрнэту, тэлебачання, «Разумнага дома» ці пакетаў паслуг могуць атрымліваць SMS-паведамленні аб неабходнасці папоўніць баланс асабовага рахунку. Такім чынам, вы будзеце загадзя абвешчаныя аб набліжэнні да парога адключэння. SMS высылаецца на нумар тэлефона, да якога прывязаны дадатак «Мой Белтэлекам».

Абаненцкая плата за «SMS-апавяшчэнне пра набліжэнне да парога адключэння» у месяц складае ўсяго 0,1 руб. Падключыць паслугу можна ў дадатку «Мой Белтэлекам».

* Аказваецца толькі абанентам паслуг, якія тарыфікуюцца з выкарыстаннем авансавага механізму аплаты.


Источник: http://www.beltelecom.by/news/main/sms-apavyashchenne-nagadae-pra-neabkhodnasc-papounic-balans-0