SMS-рассылка

РУП «Белтэлекам» прапануе вам зручнае рашэнне па адпраўцы SMS-паведамленняў. Выкарыстоўваючы базу мабільных нумароў Вашых кліентаў, вы можаце аператыўна праінфармаваць іх пра зніжкі, акцыі, а таксама прадастаўляць іншую карысную інфармацыю з дапамогай SMS.
Што мы прапануем?

  • масавую рассылку
  • высокую хуткасць дастаўкі паведамленняў
  • зручны кабінет карыстальніка для стварэння паведамленняў
  • літарнае або літарна-лічбавае імя карыстальніка на ваш выбар
  • аплату толькі за дасланыя паведамленні (адсутнасць штомесячнай абанементнай платы)
  • даступны кошт

Рассылка SMS-паведамленняў ажыццяўляецца заказчыкам паслугі з дапамогай спецыялізаванага партала кіравання паслугай.

Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі.

Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслуг Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
1 SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне 0,0276
5 Захаванне Альфа-імя, у месяц 1,30
Заўвагі.
1 Тарыфы на паслугу устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
2 Плата за захаванне альфа-імя па пункце 5 збіраецца з карыстальнікаў паслугай у выпадку адсутнасці адпраўленых SMS-паведамленняў за папярэдні месяц.
 
 
 
 

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/sms-sending