Машына гукаўзмацнення на базе МАЗ 4370

Машына гукаўзмацнення з'яўляецца нашай "візітнай карткай" і прызначана для гукаўзмацнення маўленчых і музычных выступленняў на адкрытых плошчах у стацыянарных умовах. Яе работу можна назіраць на розных масавых мерапрыемствах: вулічных акцыях грамадскага значэння, святочных канцэртах, пры абслугоўванні спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў, такіх як турыстычныя злёты і святочныя шэсці.

Адна такая машына з вынасной акустыкай агучвае такія сур'ёзныя мерапрыемствы як парад 9 мая каля Стэлы або Плошчы Перамогі і праспект Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы.

Машына гукаўзмацнення мае 2 незалежных канала, аўтаномнае сілкаванне на акумулятарных батарэях, якія забяспечваюць бесперабойную работу да 10 гадзін пры поўнай нагрузцы і абсталявана вулічнымі (усепагоднымі) акустычнымі сістэмамі. Пры неабходнасці работы больш за 10-ць гадзін без электрычнай сеткі, магчыма выкарыстанне дызель-генератара, што дазваляе нам працаваць без падзарадкі акумулятараў працяглы час.

Машына гукаўзмацнення мае наступныя тэхнічныя характарыстыкі:
Зыходная магутнасць рабочая - до 5000 Вт.
Гукавы ціск рабочы - 120 dB.

Машына гукаўзмацнення МАЗ складаецца з Кунга "Любава" з унутраным аздабленнем, асвятленнем, кандыцыянерам, дызельным генератарам магутнасцю 5 кВт. Таксама ў наяўнасці спецыяльнае абсталяванне для гукарэжысёра: 2 актыўных мікшэрскага пульта Soundcraft GB2, прайгравальнік CD, 2 прайгравальніка MD, 2 узмацняльніка 100 V магутнасцю 2000 W кожны, гукавы працэсар, красовер, лімітэр, мікрафоны вакальныя, радыёмікрафоны і стойкі для мікрафонаў, ноўтбук для прайгравання фанаграм. Акрамя стацыянарнай усепагоднай акустыкі мы выкарыстоўваем таксама і вынасную ўсепагодную акустыку, што дазваляе працаваць на вуліцы ў любое надвор'е.


Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/sound-reinforcement-and-sound-recording-activities/mashina-zvukousileniya-na-baze-maz-4370