Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне

Пры неабходнасці, РУП «Белтэлекам» на дагаворнай аснове ажыццяўляе эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне сродкаў электрасувязі (ЭТА) для арганізацый, якія маюць уласныя тэлекамунікацыйныя сеткі.
Паслугі па Эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўванні сродкаў электрасувязі (ЭТА) прадастаўляюцца на дагаварной аснове арганізацыям, якія маюць уласныя тэлекамунікацыйныя сеткі. У паслугах ЭТА прадугледжаны магчымасці як тэхнічнага абслугоўвання абсталявання іншых арганізацый (кантроль і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, забеспячэнне працаздольнасці абсталявання і сеткі ў цэлым) так і прадастаўленне ўласнага абсталявання РУП «Белтэлекам» і гарантыі яго працаздольнасці па запыце іншых арганізацый.

Тарыфы на паслугі эксплуатацыйна-тэхнічнага абслугоўвання (ЭТА) сродкаў электрасувязі (абсталявання) і ліній электрасувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Дзейнічаюць з 06 красавіка 2026 года
№ п/пНазва паслугТарыф без уліку ПДВ, рублёў
1
Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне сродкаў электрасувязі (абсталявання) РУП «Белтэлекам», якія прадастаўляюцца Заказчыку ў карыстанне, у месяц:
 
1.1
мадэмы (аптычныя і электрычныя мадэмы ўсіх тыпаў), за 1 порт 
32,30
1.2
крос-канэктары і/або гнуткія мультыплексары, за 1 порт 
5,70
1.3
мультыплексары, за 1 порт 
4,90
1.4
камутатары, за 1 адзінку
51,60
1.5
стойка пераключэння, аптычны крос, патчпанэль, за 1 адз. абсталявання
28,60
1.6
крыніца бесперабойнага сілкавання (КБС), за 1 адз. абсталявання
20,70
1.7
сістэма сінхранізацыі, за 1 порт
21,70
1.8
сістэма сінхранізацыі Synchronous Ethernet, за 1 порт 
11,80
1.9
кросы тыпу Krone, за 1 адз. абсталявання
7,85
2
Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне сродкаў электрасувязі (абсталявання) Заказчыка, у месяц:
 
2.1
мадэмы (аптычныя і электрычныя мадэмы ўсіх тыпаў), за 1 порт 
22,60
2.2
крос-канэктары і/або гнуткія мультыплексары, за 1 порт 
5,20
2.3
мультыплексары, за 1 порт 
2,10
2.4
абсталяванне аналага-лічбавага спалучэння, за 1 порт
5,20
2.5
камутатары, за 1 адзінку
15,50
2.6
кросы тыпу Krone, за 1 адз. абсталявання
6,60
2.7
апаратуры неабслугоўваемых узмацняючых пунктаў (К-60, К-300),  за 1 сістэму
9,20
2.8
тэлеграфнай апаратуры (ТТ-144, ТВУ-15, МПТ-В), за 1 сістэму
45,40
2.9
лічбавага абсталявання ІКМ - 30 канцавой станцыі, за адзін 2 Мбіт/с паток
57,00
2.10
стойка пераключэння, аптычны крос, патчпанэль, за 1 адз. абсталявання
12,50
2.11
маршрутызатар, за 1 адз. абсталявання
17,00
2.12
крыніца бесперабойнага сілкавання (КБС), за 1 адз. абсталявання
10,40
2.13
абсталяванне сістэм сінхранізацыі, за 1 порт
15,50
3
Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне валаконна-аптычных ліній электрасувязі, якія належаць Заказчыку, у месяц за 1 км:
 
3.1
ВАК ёмістасцю да 8 валокнаў (уключна) 
26,00
3.2
ВАК ёмістасцю звыш 8 да 16 валокнаў (уключна) 
31,00
3.3
ВАК ёмістасцю звыш 16 да 24 валокнаў (уключна) 
33,00
3.4
ВАК ёмістасцю звыш 24 да 36 валокнаў (уключна) 
41,00
3.5
ВАК ёмістасцю звыш 36 валокнаў да 96 валокнаў (уключна) 
47,00
3.6
ВАК ёмістасцю звыш 96 валокнаў да 144 валокнаў (уключна)
62,00
3.7
ВАК ёмістасцю  звыш 144 валокнаў да 264 валокнаў (уключна) 
104,00
4
Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне ліній электрасувязі на аснове меднага сіметрычнага кабелю, якія належаць Заказчыку, у месяц за 1 км:
 
4.1
ёмістасцю да 4х4 (уключна)
6,00
4.2
ёмістасцю 4х4 да 14х4 (уключна)
8,00
4.3
ёмістасцю 14х4 да 27х4 (уключна)
9,00
4.4
ёмістасцю звыш 27х4
11,00
4.5
ліній электрасувязі на аснове меднага кабелю сеткі электрасувязі абаненцкага доступу, у месяц за 1 км/пар жыл
0,51
5
Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне ўнутрыдамавых пасіўных аптычных сетак, якія належаць Заказчыку, у месяц:
 
5.1
аптычная размеркавальная скрынка, за 1 порт
0,0120
5.2
аптычная размеркавальная шафа, за 10 партоў
0,0360
5.3
аптычны кабель, пракладзены ад аптычнай размеркавальнай шафы да аптычнай размеркавальнай скрынкі, за 1м
0,0090
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі эксплуатацыйна-тэхнічнага абслугоўвання (ЭТА) сродкаў электрасувязі (абсталявання) і ліній электрасувязі для юрыдычных асоб  і індывідуальных прадпрымальнікаў 
1Гэтая Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі эксплуатацыйна-тэхнічнага абслугоўвання сродкаў электрасувязі (далей – ЭТА) сродкаў электрасувязі (абсталявання) і ліній электрасувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі ЭТА сродкаў  (абсталявання) і ліній электрасувязі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.
3У кошт работ па ЭТА сродкаў (абсталявання) і ліній электрасувязі, якія прадастаўляюцца ў карыстанне філіяламі РУП «Белтэлекам», уключаюцца работы, звязаныя з аварыйна-аднаўленчымі работамі.

 
    У кошт работ па ЭТА сродкаў (абсталявання) і ліній электрасувязі іншых арганізацый не ўключаюцца работы, звязаныя з аварыйна-аднаўленчымі работамі. У выпадку пашкоджання сродкаў (абсталявання) і ліній электрасувязі іншых арганізацый, аднаўленне прадстаўнікамі РУП «Белтэлекам» праводзіцца ў адпаведнасці з дагаворам і аплатай па факце выкананых работ згодна з каштарысам.
4 Плата за ЭТА 1 порта мадэмнага абсталявання спаганяецца незалежна за аптычны або электрычны мадэм, мадэмы ўсіх тыпаў. Порт (пункт падключэння) – гэта функцыянальны блок камутацыйнай станцыі, праз які сігналы могуць паступаць у сетку або выходзіць з яе.
5Пры вызначэнні кошту паслуг пры ЭТА стоек пераключэння, аптычных кросаў, патчпанелей трэба тарыф у рублях за адну адзінку абсталявання падзяліць на мантаваную ёмістасць патокаў (каналаў) і памножыць на колькасць абслугоўваемых патокаў (каналаў) спажыўца. 
6Пры падключэнні да сістэмы перадачы ІКМ, якое належыць іншым ведамствам, болей чым 2 Мбіт/с патоку, плата за ЭТА перадачы ІКМ памнажаецца на колькасць задзейнічаных патокаў.   
7Кабель палявой сувязі П-270, П-296 улічваюцца як лінія электрасувязі на аснове сіметрычнага меднага кабеля ёмістасцю да 4х4.
8Плата за ЭТА ліній электрасувязі меднага кабеля сеткі электрасувязі абаненцкага доступу іншых арганізацый спаганяецца, калі лініі іншых арганізацый пракладзены ў існуючай кабельнай каналізацыі ў грунце і/або па будынках (незалежна ад маркі і ёмістасці кабелю з меднымі жыламі). Гэтыя лініі і знаходзяцца на балансе іншых арганізацый і выкарыстоўваюцца толькі для мэт гэтых арганізацый.

Source URL: https://www.beltelecom.by/business/additional-services/operational-maintenance