Цэнтры апрацоўкі дадзеных

З 2006 года РУП «Белтэлекам» развівае ўласную сетку цэнтраў апрацоўкі дадзеных (ЦАД). Першы ЦАД, адкрыты ў чэрвені 2006 года ў Міжнародным цэнтры камутацыі (г. Мінск, вул. Захарава, 55), стаў першай хостынг-пляцоўкай у Беларусі.

Асноўныя характарыстыкі ЦАД:

  • высокапрадукцыйнае камутацыйнае абсталяванне, якое забяспечвае перадачу дадзеных усярэдзіне цэнтра і абмен дадзенымі з вонкавымі сеткамі. Падключэнне сеткі ЦАД да сеткі Інтэрнэт ажыццяўляецца з двух ЦАД г. Мінска аптычнымі каналамі з сумарнай хуткасцю 160 Гбіт/с;
  • высокапрадукцыйныя серверы;
  • сетка захоўвання дадзеных на базе аптычных камутатараў і сістэмы захоўвання карпаратыўнага ўзроўню для захоўвання, рэзервавання і аднаўлення інфармацыі;
  • прамысловая маштабуемая сістэма кандыцыяніравання;
  • электрасілкаванне - 2 энергаўвода, 2 дызель-генератара, 6 крыніц бесперабойнага сілкавання;
  • сістэма газавага пажаратушэння;
  • кругласутачная сэрвісная падтрымка.
  • Для забеспячэння далейшага развіцця ў 2007 годзе нашай кампаніяй рэалізаваны праект пабудовы цэнтраў апрацоўкі дадзеных ва ўсіх абласных гарадах Рэспублікі Беларусь. На базе абласных ЦАД аказваецца паслуга «Размяшчэнне абсталявання (colocation)», што дазваляе абанентам размяшчаць абсталяванне на спецыяльна абсталяваных хостынгавых пляцоўках у непасрэднай блізкасці ад свайго месцазнаходжання.

У снежні 2009 года была запушчана другая пляцоўка ЦАД у г. Мінску па вул. Убарэвіча, 8/2.

У 2014 годзе пашыраны цэнтральны ЦАД на вул. Захарава, 55: адкрыты тры серверных залы і адна інфраструктурная для размяшчэння крыніц бесперабойнага сілкавання. Дадатковыя плошчы для размяшчэння сервернага абсталявання аснашчаны найноўшымі сістэмамі электрасілкавання і сучаснай сістэмай чылернага кандыцыяніравання.

У ЦАД ажыццяўляецца кругласутачнае відэаназіранне. Доступ да ўласнага абсталявання арганізуецца толькі для ўпаўнаважаных спецыялістаў кампаній-партнёраў.

У цэнтры апрацоўкі дадзеных РУП «Белтэлекам» размяшчаюцца дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, рэсурсы і дадзеныя юрыдычных асоб і прыватных кліентаў. Магутнасці ЦАД таксама выкарыстоўваюць хостынг-аператары, у распараджэнні якіх - надзейныя сістэмы функцыяніравання абсталявання і кругласутачнае тэхнічнае суправаджэнне.


Источник: http://www.beltelecom.by/about/communication-networks/data-centers