У санаторыі «Беларусачка» з'явіўся бясплатны Wi-Fi

Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» рэалізаваў сумесны праект з санаторыем «Беларусачка» па пакрыццю яго сеткай Wi-Fi. Цяпер адпачывальнікі могуць бясплатна атрымаць доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi практычна ў любым пункце санаторнай зоны комплексу. Каб скарыстацца гэтай паслугай неабходна:

  1. У спісе даступных сетак знайсці сетку Belorusochka і падключыцца да яе.
  2. Перайсці на сайт ciscowifi.beltelecom.by.
  3. У акне аўтарызацыі, якое адкрылася, пазначыць свой нумар мабільнага тэлефона.
  4. Увесці атрыманы ў SMS-паведамленні PIN-код і націснуць «Увайсці».

Доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi даступны з любой прылады ў любы час на працягу 7 сутак. Праз 7 дзён неабходна нанова прайсці рэгістрацыю (пункты 1-4).

Кампанія «Белтэлекам» жадае прыемнага адпачынку ў санаторыі «Беларусачка» разам з Wi-Fi.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/affiliates/minsk/u-sanatoryi-belarusachka-zyaviusya-byasplatny-wi-fi