Паслуга па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт

Паслугі аператарам сувязі з'яўляюцца значным сегментам дзейнасці Белтэлекам. Наяўнасць сеткі перадачы даных рэспубліканскага маштабу дазваляе Белтэлекам аказваць аператарам электрасувязі паслугі на тэрыторыі ўсей краіны.
У прыватнасці, для  забеспячэння аператараў электрасувязі паслугамі доступу ў сетку інтэрнэт Белтэлекам прапануе "Паслугу па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт". Паслуга аказваецца на хуткасці ад 1 Мбіт/с і больш (з крокам кратнасці 1 Мбіт/с).
Паколькі да паслуг аператарскага класа прад'яўляюцца самыя высокія патрабаванні, у Белтэлекам ажыццяўляецца кругласутачны маніторынг абсталявання, аператарам прадастаўляецца аператыўная інфармацыя аб стане сеткі Інтэрнэт і сеткі Белтэлекам, дзейнічае служба падтрымкі.
Для падключэння абсталявання аператару прадастаўляецца адзін або некалькі партоў (інтэрфейс падключэння Ethernet) на абсталяванні вузлоў перадачы даных РУП «Белтэлекам» у г. Мінску, а таксама ў абласных і раенных цэнтрах пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Для арганізацыі падключэння ў рамках паслугі на кожны порт выдзяляюцца тэхналагічныя (без спагнання аплаты) IP-адрасы:
 - пры падключэнні з адрасацыяй па IPv4 – 4 IP-адрасы;
 - пры падключэнні з адрасацыяй па IPv6 – масіў адрасоў /64 (маска падсеткі).

Дадаткова ў рамках паслугі па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт заказчыку можа быць прадастаўлена паслуга па абмежаванні доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, уключаных у спіс абмежаванага доступу, і якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Таксама дадаткова ў рамках паслугі заказчыку можа быць прадастаўлены сэрвіс «Абарона ад DDoS-атак». Гэты сэрвіс дазваляе ажыццяўляць маніторынг трафіка і яго абарону ад розных тыпаў размеркаваных атак на адмову ў абслугоўванні сеткавых рэсурсаў і http-сервераў. У рамках аказання сэрвісу заказчыку прадастаўляецца web-інтэрфейс для маніторынгу і кіравання фільтраваннем трафіка». Сэрвіс прадастаўляецца пры ўмове наяўнасці ў заказчыка сумарнай прапускной здольнасці падключэнняў 100 Мбіт/с і больш.

У рамках паслугі ўсім абанентам прадастаўляецца сэрвіс «Глыбокі аналіз сеткавых пакетаў» (Deep Packet Inspection). У рамках  дадзенага сэрвісу ў рэжыме рэальнага часу забяспечваецца:

  • поўны аналіз змесціва пакетаў на узроўнях сеткавай мадэлі OSI ад 2-га да 7-га ўзроўню па пратаколах (уключаючы службовыя), дадатках, сэрвісах;
  • класіфікацыя ідэнтыфікаваных пратаколаў і дадаткаў;
  • выяўленне трафіку віртуальных прыватных сетак (VPN);
  • падтрымка для кіравання трафікам інтэрнэт-пратаколаў версій 4 і 6;
  • поўная падтрымка кіравання трафікам (прыярэтызацыю, маркіроўку, абмежаванне хуткасці (у тым ліку іерархічнае), блакаванне, змяненне параметраў якасці, лагаванне, запіс дампа) па пратаколах, дадатках, сэрвісах, уключаючы VoIP-дадаткі і сэрвісы;
  • кантроль доступу да "чорных" і "белых" спісаў IP-адрасоў і URL з перанакіраваннем на пэўны рэсурс (для http).
Тарыфы на паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, якія аказваюцца аператрам электрасувязі Рэспублікі Беларусь,  юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 1 студзеня 2023 года
№ п/п Найменне паслуг (прапускная здольнасць) Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 
1 Доступ да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання ў залежнасці ад хуткасці, у месяц:  
1.1 512 Кбіт/сек 13,10
1.2 1 Мбіт/с 16,27
1.3 2 Мбіт/с 23,02
1.4 3 Мбіт/с 34,33
1.5 4 Мбіт/с 45,54
1.6 5 Мбіт/с 56,55
1.7 6 Мбіт/с 67,46
1.8 7 Мбіт/с 78,08
1.9 8 Мбіт/с 87,90
1.10 9 Мбіт/с 97,42
1.11 10 Мбіт/с 106,65
1.12 11 Мбіт/с 115,58
1.13 12 Мбіт/с 124,40
1.14 13 Мбіт/с 134,03
1.15 14 Мбіт/с 143,45
1.16 15 Мбіт/с 152,98
1.17 16 Мбіт/с 161,90
1.18 17 Мбіт/с 171,03
1.19 18 Мбіт/с 179,37
1.20 19 Мбіт/с 188,39
1.21 20 Мбіт/с 196,83
1.22 з 21 Мбіт/с да 25 Мбіт/с уключна звыш падпункта 1.21 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,72
1.23 з 26 Мбіт/с да 30 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21,1.22 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,62
1.24 з 31 Мбіт/с да 40 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.23 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,52
1.25 з 41 Мбіт/с да 50 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.24 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,42
1.26 з 51 Мбіт/с да 60 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.25 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,33
1.27 з 61 Мбіт/с да 70 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.26 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,13
1.28 з 71 Мбіт/с да 80 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.27 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,03
1.29 з 81 Мбіт/с да 90 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.28 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,93
1.30 з 91 Мбіт/с да 100 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.29 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,83
1.31 са 101 Мбіт/с да 155 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.30 за кожны поўны 1Мбіт/с 8,73
1.32 Звыш 155 Мбіт/с  звыш падпунктаў 1.21-1.31 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,63
2 Прадастаўленне доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, аднаразова 27,78
3 Змена хуткасці доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, аднаразова 8,40
4 Аутсормінг, у месяц за кожнае падключэнне да 10 Гбіт/с 952,00
  Заўвагі:  
1. Пры прадастаўленні больш аднаго парта ў адным пункце падключэння пры ўмове, калі сумарная хуткасць доступу менш прапускной здольнасці аднаго з дадатковых партоў у гэтым пункце падключэння, плата за дадатковы порт спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу ў сетку інтэрнэт па выдзеленых лініях, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
2. Пры падключэнні абанента да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання на кожны порт падключэння выдзяляюцца чатыры тэхналагічных статычных IP-адрасы з адраснай прасторы IPv-4. Статычныя IP-адрасы, якія прадстаўляюцца звыш тэхналагічных, аплачваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі перадачы даных.
3. Пры прадастаўленні доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з фільтраваннем трафіка плата спаганяецца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў, устаноўленых пунктам 1.
4. Тарыфы на паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, якія аказваюцца аператарам электрасувязі Рэспублікі Беларусь, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
5. Паслуга доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання аказваецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на дзейнасць у галіне электрасувязі (аператарам электрасувязі).
6. Падключэнне новых абанентаў да паслугі доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з хуткасцю да 1 Мбіт/с (падпункт 1.1), а таксама пераключэнне існуючых абанентаў на хуткасць да 1 Мбіт/с з 1 сакавіка 2017 года не ажыццящляецца.
7.

Пры прадастаўленні доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання з дадатковым сэрвісам «Абарона ад DDoS-атак» плата спаганяецца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,1 да тарыфаў, устаноўленых пунктам 1.

Дадатковы сэрвіс «Абарона ад DDoS-атак» прадастаўляецца абанентам, падключаным да сеткі інтэрнэт з хуткасцю доступу 100 Мбіт/с і больш.

8. Пры тэрміновым заказе (на працягу аднаго рабочага дня) на павелічэнне хуткасці доступу з гарантаванай паласой прапускання аплата па п. 3 тарыфаў ажыццяўляецца ў трохразовым памеры.
9. Паслуга «Аутсормінг» аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці і ў адпаведнасці з Інструкцыяй па ўжыванні апаратна-праграмных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, устаноўленых на сеткі перадачы даных РУП "Белтэлекам" пры прадастаўленні дадатковай паслугі «Аутсормінг». Кошт паслугі не залежыць ад схемы арганізацыі паслугі.
10. Пры прадастаўленні аператарам электрасувязі паслугі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, з дадатковым сэрвісам «Глыбокі аналіз сеткавых пакетаў Deep Packet Inspection)» плата спаганяецца з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў.

Source URL: https://www.beltelecom.by/operators/predostavlenie-dostupa/guaranteed-bandwidth