Бізнес-прэзентацыі аб'ядналі карпаратыўных кліентаў Віцебшчыны

Арганізаваць камфортную працу ў офісе і павысіць эфектыўнасць бізнесу - актуальныя задачы для кожнага кіраўніка. Сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі кампаніі «Белтэлекам» дапамогуць вырашыць пастаўленыя задачы.

 

У пачатку чэрвеня спецыялісты Віцебскага філіяла пазнаёмілі прадстаўнікоў дзелавых колаў рэгіёну з запатрабаванымі ў карпаратыўным сегменце паслугамі. Бізнес-прэзентацыі адбыліся ў Глыбоцкім занальным вузле электрасувязі, Шаркаўшчынскім і Талачынскім участках электрасувязі.

 

Сёння кампанія прапануе цэлы комплекс тэлекамунікацыйных рашэнняў для паспяховага бізнесу. Зручным каналам камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй з'яўляецца паслуга «SMS-рассылка». З яе дапамогай можна інфармаваць усіх зацікаўленых аб зніжках, акцыях, прадастаўляць іншую карысную інфармацыю. Папулярная паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», якая дазваляе арганізаваць бесправадны доступ у Інтэрнэт для супрацоўнікаў і кліентаў пэўнай фірмы.

 

Вялікую цікавасць выклікала дэманстрацыя магчымасцяў паслугі «Разумны дом». Гэта комплекснае рашэнне, якое дапамагае павысіць камфорт і бяспеку ў офісе. Базавы камплект уключае абаненцкую прыладу (кантролер) і тры датчыка: задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй / вокнаў.

 

Паслуга «Відэакантроль» дазволіць абаненту атрымаць аддалены кругласутачны доступ да відэаінфармацыі з розных аб'ектаў карпаратыўнай нерухомасці.

 

Удзельнікі сустрэч маглі пратэставаць паслугі, задаць пытанні спецыялістам і, вядома, абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/biznes-prezentacyi-abyadnali-karparatyunykh-klientau-vicebshchyny