Інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA прапануе новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

 

З 26 верасня ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA пачынаецца тэставая трансляцыя рэгіянальных тэлеканалаў «Светлое ТВ» і «Скиф».

 

Жадаем прыемнага прагляду!

 

«Светлое ТВ» - новы беларускі тэлеканал, які змяшчае перадачы адукацыйнай, культурна-асветніцкай і дзіцячай накіраванасці і разлічаны на шырокую аўдыторыю гледачоў, у сувязі з чым мае рацыю называцца сямейным.

 

«Скиф» - гэта актуальныя навіны, арыгінальныя тэлепраекты, праграмы, цікавыя і важныя гледачу, дакументальныя, мастацкія фільмы, ўпадабаныя аўдыторыяй блокбастары і навінкі кінематографа.


Источник: https://www.beltelecom.by/news/main/interaktyunae-telebachanne-zala-prapanue-novyya-telekanaly