Змены ў напаўненні пакетаў тэлеканалаў ZALA

Паважаныя абаненты!

 

20 студзеня 2020 года складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася тэставая трансляцыя тэлеканалаў «Нано», «АИВА» і «RATNIK».

 

Акрамя таго, у рэжыме тэставага вяшчання ў базавых і пашыраных пакетах ZALA IPTV пачалі транслявацца тэлеканалы «Интекс» (для абанентаў Брэсцкай вобласці) і «Ранак-Рэклама» (для абанентаў Гомельскай вобласці).

 

Таксама паведамляем аб спыненні з 20 студзеня 2020 года вяшчання тэлеканалаў «Ля-минор ТВ», «Киносерия» і «365 дней ТВ» у ZALA IPTV і SMART ZALA.

 

«Нано» - тэлеканал, прысвечаны сучасным навуковым распрацоўкам ва ўсіх сферах дзейнасці чалавека. Канал апавядае гледачам пра прыроду рэчаў, работу машын цікавых праектах у сферы робатабудавання, аб інавацыях у будаўніцтве, медыцыне і адукацыі.

 

«АИВА» - расійскі музычны тэлеканал для знатакоў культавай музыкі.

 

«RATNIK» - расійскі пазнавальны тэлеканал, у эфіры якога можна ўбачыць аналітычныя перадачы, прысвечаныя гісторыі, культуры, а таксама дакументальныя і мастацкія фільмы і серыялы.

 

«Интекс» - рэгіянальны тэлеканал. Яго кантэнт - гэта праграма «Навіны», якая выходзіць штодня двойчы ў вячэрні час з ранішнім паўторам, суботняя перадача «7 дзён», якая адлюстроўвае галоўныя падзеі тыдня, а таксама «Рэгіён». Па чацвяргах у эфір выходзіць праграма «Госць студыі», па нядзельных днях - «Святло праваслаўя».

 

«Ранак-Реклама» - рэгіянальны тэлеканал, які адлюстроўвае галоўныя мясцовыя навіны, гайды па беларускіх гарадах, парады на ўсе выпадкі жыцця. Распавядае пра яркіх асоб і цікавыя падзеі.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/zmeny-u-napaunenni-paketau-telekanalau-zala