ZALA прапануе новыя тэлеканалы

Тэлебачанне ZALA прапануе новыя тэлеканалы.

 

З 17 лютага 2020 года пачнецца тэставае вяшчанне тэлеканала «Мир Баскетбола» (кнопка 64) у складзе дадатковага пакета «Спартыўны» і пашыраных пакетаў ZALA IPTV; тэлеканала «BRIDGE TV CLASSIC» (кнопка 148) у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV; «Playboy TV» (кнопка 137) у складзе дадатковага пакета «Начны» і пашыраных пакетаў ZALA IPTV. Тэлеканалы «Мир Баскетбола» і «BRIDGE TV CLASSIC» таксама пачнуць транслявацца ў базавым пакеце «Канапе ТБ» SMART ZALA.

 

«Мир Баскетбола» - кругласутачны тэлеканал для аматараў баскетбола. У эфіры - матчы зборнай Расіі, вядучых расійскіх клубаў, Лігі чэмпіёнаў і Еўралігі, каманд NBA (ЗША), ACB (Іспанія), NCAA (ЗША і Канада), жаночай Еўралігі. Пазнавальныя праграмы пра гісторыю баскетбола, архіўныя запісы лепшых гульняў, перадачы пра знакамітых спартоўцаў, навіны баскетбольнага жыцця.

 

BRIDGE TV CLASSIC - тэлеканал папулярнай замежнай музыкі другой паловы ХХ стагоддзя. Залатая калекцыя кліпаў BRIDGE TV CLASSIC дорыць тэлегледачам незабыўныя эмоцыі і магчымасць атрымаць асалоду ад сусветнай музычнай спадчыны.

 

«Playboy TV» - забаўляльны канал для дарослых; праграмы і фільмы з удзелам самых прыгожых мадэляў.


Source URL: https://www.beltelecom.by/news/main/zala-prapanue-novyya-telekanaly